Макао

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Макао
澳門特別行政區
Região Administrativa Especial de Macau
Сьцяг Макао Герб Макао
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«Марш добраахвотнікаў»
Месцазнаходжаньне Макао
Афіцыйная мова кітайская, партугальская
Форма кіраваньня Залежная тэрыторыя
Эдмунд Хо Хаова
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
224 месца ў сьвеце
29,2 км²
0
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
165-е месца ў сьвеце
541 200
18 527/км²
СУП
 • агульны (2006)
 • на душу насельніцтва
139-е месца ў сьвеце
$14,3 млрд
28 436
Валюта Патака Макао (MOP)
Часавы пас MST (UTC+8)
Аўтамабільны знак MO
Дамэн верхняга ўзроўню .mo
Тэлефонны код +853
Macau-CIA WFB Map.png

Макао, Спэцыяльны Адміністрацыйны раён Макао (па-партугальску: Macao, Macau; па-кітайску: 澳門, Àomén ці 壕鏡澳 Haojing’ao; на кантонскім дыялекце: 馬交, Magau) — спэцыяльны адміністрацыйны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі, які знаходзіцца на ўсходнім узьбярэжжы Кітаю. Былая партугальская калёнія. Мае плошчу 25,4 км² з насельніцтвам 520,4 тыс. чалавек. Да Макао адносяцца і невялікія выспы Таіпа і Колаань.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Палітыка

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць] Геаграфія

Макао — горад у Кітаі на ўзьбярэжжы Паўночнакітайскага мора, у вусьці ракі Чжуцьзян. Утрымлівае тэрыторыю паўвыспы Макао, выспаў Тайпа і Колаань, агульнай плошчай 28,6 км². Макао знаходзіцца на мяжы трапічнай і субэкватарыяльнай кліматычных зонаў, сярэдняя тэмпэратура студзеня складае 15 °C, ліпеня — 29 °C. Штогадовая колькасьць ападкаў — 1800 мм.

[рэдагаваць] Эканоміка

Пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагодзьдзя эканоміка Макао разьвіваецца вельмі хуткімі тэмпамі. У 1982 годзе сукупны ўнутраны прадукт складаў $1,287 млрд, а ў 1998 ён склаў 6,15 млрд. Асновай эканомікі Макао складаецца з рээкспарту кітайскіх тавараў, гэтаму спрыяе існаваньне вялікага марскога порта і аэрапорта. Стымулам разьвіцьця тэрыторыі зьяўляюцца і легальныя азартныя гульні (казіно, спаборніцтвы сабакаў і коней), фінансавыя паслугі. Таксама разьвіцьцё атрымалі рыбалоўства і пераапрацоўка рыбы. Усё большы прыбытак прыносіць турызм (у апошнія гады гэта 40% СУП і праца для кожнага трэцяга жыхара). Значнае месца ў экспарце Макао займае Японія. Асноўная крыніца прадуктаў харчаваньня — Кітай.

Беспрацоўе ў горадзе мае нізкія паказчыкі (у 1998 годзе яно складала 3,8% працаздольнага насельніцтва).

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Афіцыйнымі мовамі тэрыторыі зьяўляюцца кітайская і партугальская. Асноўнымі рэлігійнымі кафэсіямі зьяўляюцца: хрысьціянства, даасізм, будызм. У горадзе разьмешчаны рэзыдэнцыя каталіцкага біскупа, афіцыйнае прадстаўніцтва Ордэна езуітаў, іншых каталіцкіх ардэноў, каталіцкія каледжы і манастыры. Валютай зьяўляецца патака, зьвязаная з ганконскім далярам. Каля 97% насельніцтва — кітайцы, 2% — партугальцы.

[рэдагаваць] Культура

Цэнтар гораду адлюстроўвае часы партугальскай улады і сутыкненьне эўрапейскай і кітайскай культур і каштоўнасьцей. Восем плошчаў і дваццаць восем асобных аб’ектаў (руіны каталіцкага сабора 15821602 гадоў), некалькі партугальскіх фортаў, самы стары маяк у Кітаі, у 2005 годзе былі ўнесены ЮНЭСКО ў Сьпіс сусьветнай спадчыны.

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Макаосховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах