Бутан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бутан
འབྲུག་ཡུལ
Сьцяг Бутану Герб Бутану
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: «адна нацыя, адзін чалавек»
Дзяржаўны гімн
«Druk Tsendhen»
Месцазнаходжаньне Бутану
Афіцыйная мова Дзонг-кэ
Сталіца Тхімпху
Найбуйнейшы горад Тхімпху
Форма кіраваньня канстытуцыйная манархія
Джыгме Кхесар Намг’ял Вангчук
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
128-е месца ў сьвеце
38 394 км²
1%
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
142-е месца ў сьвеце
697 000
18,1/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
164 месца ў сьвеце
$3,49 млрд
$5312
Валюта Нгултрум (BTN)
Незалежнасьць
— абвешчана

17 стагодзьдзе
Аўтамабільны знак BHT
Дамэн верхняга ўзроўню .bt
Тэлефонны код +975
Мапа Бутану

Каралеўства Бута́н (Druk Jul) — дзяржава ў паўднёвай Азіі, ва ўсходніх Гімалаях, на поўначы і захадзе мяжуе з Кітаем, на поўдні і ўсходзе зь Індыяй. Ня мае даступу да мора. Мясцовая назва краіны — Друк Юл ці Друк Цедэн — «краіна цмока-перуна». Бутан — адна з найменш вывучаных і найменш дасяжных краін у сьвеце, з-за таго, што ўрад абмяжоўвае турызм і ўмяшальніцтва іншых краін, з мэтай захаваньня культуры і традыцыяў.

Бутан — таксама і гістарычная назва памежнай тэрыторыі ў Індыі ў штаце Заходняя Бэнгалія з цэнтрам Калімпонг. Гэтая тэрыторыя была адваяваная англічанамі ў Бутану ў 19 стагодзьдзі.

Па адной з вэрсіяў назва «Бутан» паходзіць ад Бху-Утан (Bhu-Uttan), што ў перакладзе з санскрыту азначае «высакагор’е» ці «горная краіна». Па іншай вэрсіі, назва паходзіць ад Бхот-Анг (Bhots-ant), што азначае «край Тыбэту» ці «поўдзень Тыбэту».

З захаду каралеўства мяжуе з індыйскім штатам Сыкім (да 1975 году незалежная краіна), з усходу са штатам Арунагал Прадэш, на поўдні — са штатам Асам, у якім цягнецца шматгадовая грамадзянская вайна, на паўднёвым захадзе — з Заходняй Бэнгаліяй.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старажытная гісторыя Бутану малавядомая, але знойдзеныя каменныя прылады дазваляюць вызначыць час зьяўленьня чалавека на гэтых тэрыторыях прыкладна 10—15 стагодзьдзямі да н. э. У 8 стагодзьдзі індыйскі ёгін Гуру Рынпочэ (Падмасамбзава) распаўсюдзіў у Бутане будызм. Да пачатку 17 стагодзьдзя Бутан не ўтвараў адзіную краіну, а складаўся зь некалькіх невялікіх княстваў.

Шабдрунг Нгаванг Намг’ял, лама ў 1616 годзе аб’яднаў краіну, увёў сыстэму падзела сьвецкай і рэлігійнай улады, а таксама стварыў сыстэму абаронных фартоў. Пасьля сьмерці Шабдрунга ў 1651 годзе ў краіне зноў пачалася грамадзянская вайна. У 1772 годзе адбылася першая спроба заваяваньня Бутану брытанцамі. Заваяваньне аднавілася ў 1864 годзе і пасьля пяцімесячнай вайны, у 1865 годзе, была падпісана мірная дамова, па якой Бутан вымушаны быў аддаць частку тэрыторыі на поўдні.

17 сьнежня 1907 году сход прадстаўнікоў будыйскіх мніхаў, дзяржаўных дзеячаў і іншых прадстаўнікоў насельніцтва выбраў першага караля, які стаў падтрымліваемы брытанцамі Уг’ен Вангчук. У 1910 годзе кароль падпісаў дамову зь Вялікабрытаніяй, у якой згадзіўся з пратэктаратам.

Пасьля атрыманьня незалежнасьці Індыяй у 1947 годзе, у 1949 годзе быў падпісаны бутана-індыйскі трактат аб сяброўстве, згодна зь якім заваяваныя брытанцамі бутанскія правінцыі былі зьвернуты Бутану, а Індыя была абавязана весьці абаронную і памежную палітыку Бутану, дапамагаць эканамічна. Трэці бутанскі кароль, які кіруе з 1953 году Джыгме Дорджы Вангчук увёў краіну ў міжнароднае жыцьцё, у 1971 годзе Бутан стаў удзельнікам ААН.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большая частка насельніцтва краіны займаецца сельскай гаспадаркай (каля 91%). Вырошчваецца ў асноўным рыс, пшаніца і бавоўна.

У 1967 годзе пачала выходзіць першая бутанская газэта — «Куенсель».

У наш час у Бутане налічваецца 15 000 карыстальнікаў Інтэрнэту і 23 000 уладальнікаў сотавых тэлефонаў. Існуюць і радыёстанцыі (Bhutan Broadcasting Service). Бутанскі лама Дзонгсар Джам’янг Кхентсе Рынпочэ вядомы як рэжысэр, які напісаў сцэнары фільму The Cup (1999) і іншых.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бутанская культура заснаваная на тыбэцкай культуры і на будызьме.

Дзякуючы свайму месцазнаходжаньню Бутан пазьбег зьнешняга культурнага ўплыву. Улады краіны працяглы час прытрымлівалісь палітыкі строгага ізаляцыянізму, як культурнага так і эканамічнага. Яшчэ ў другой палове 20 стагодзьдзя толькі некалькі іншаземцаў мелі магчымасьць наведаць Бутан. Дзякуючы ўсяму гэтаму бутанскія традыцыі і звычаі захаваліся ў амаль нязьменным стане.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бутансховішча мультымэдыйных матэрыялаў