Гаўтама Буда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гаўтама Буда
गौतम बुद्ध
Buddha in Sarnath Museum (Dhammajak Mutra).jpg
Дата нараджэньня 563 да н. э.
Дата сьмерці 483 да н. э.
Школа/традыцыя Будызм
Асноўныя зацікаўленасьці філязофія, сансара, нірвана

Гаўтама Буда (санскрыт: गौतम बुद्ध; 563 да н. э.483 да н. э.) — духоўны настаўнік, легендарны заснавальнік будызму[1], жыў у паўночна-ўсходняй частцы Індыйскага субкантынэнту, стваральнік вучэньня «Чатырох Шляхетных Праўдаў». У большасьці будыйскіх традыцыяў, ён лічыцца Вярхоўным Будай, што значыць «абуджаны» альбо «прасьветлены». Час ягонага нараджэньня й сьмерці дакладна невядомы, але большасьць гісторыкаў адносяць ягонае жыцьцё да 563483 гадоў да н. э.[2], але паводле некаторых дадзеных дата сьмерці вызначаецца паміж 411 і 400 гадамі да н. э.[3] Па традыцыі, Гаўтама, як кажуць, нарадзіўся ў невялікіай дзяржаве Капілавасту, на тэрыторыі, дзе цяпер знаходзіцца Нэпал, а потым навучаўся ў першую чаргу ўва ўсіх рэгіёнах Усходняй Індыі, як то Магадга й Кашалы[4][5].

Гаўтама, вядомы таксама пад імём Шак’ямуні («Мудрэц з Шак’яў»), зьяўляецца галоўнай фігурай у будызьме, і апавяданьні пра ягонае жыцьцё, ягоныя дыскурсы, манаскія правілы, якіх цяпер прытрымліваюцца будысты, былі абагульнены пасьля ягонай сьмерці й захаваныя ягонымі пасьлядоўнікамі. Розныя калекцыі вучэньняў, як лічыцца, былі перададзены ім праз вусную традыцыю, і ўпершыню былі пісьмова зафіксаваны прыкладна праз 400 гадоў пасьля ягонай сьмерці. Ён таксама лічыцца богам альбо прарокам у іншых сусьветных рэлігіях ці канфэсіях, як то індуізм, ахмадыя[6] й веры багаі.

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ «The Buddha, His Life and Teachings». Buddhanet.net.
  2. ^ «The dating of the historical Buddha: a review article», Journal of the Royal Asiatic Society
  3. ^ «The Date of the Historical Śākyamuni Buddha» (2003) Edited by A. K. Narain. B. R. Publishing Corporation, New Delhi. ISBN 81-7646-353-1.
  4. ^ Warder, A.K. «Indian Buddhism». 2000. p. 45
  5. ^ Skilton, Andrew. «A Concise History of Buddhism». 2004. p. 41
  6. ^ Islam and the Ahmadiyya jamaʻat. Retrieved on February 2011

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Гаўтама Будасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах