Чатыры Шляхетныя Праўды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Чатыры Шляхетныя Праўды гэта падстава Навукі Абуджанага. Зьяўляюцца шматкроць у Будыйскіх тэкстах. Паўсталі ў выніку дасьведчаньня Сідхартхам Гаўтамам "Абуджэньня".

"Гэтыя Чатыры Шляхетныя Праўды, о мніхі, ёсьць рэчаісныя, дакладныя, ня іншыя. Таму таксама завуцца Шляхетнымі Праўдамі".

Гэта навука абапіраецца на словах казаньня Аб Абарочаньні ў Рух Кола Дхармы для Пяці Аскетаў (першых вучняў і пасьлядоўнікаў) у Парку Газеляў у Сарнасе пасьля "Абуджэньня" Буды.

"Навошта пазнаёміў (з Чатырма Шляхетнымі Праўдамі)? Бо ёсьць карысныя, складаюць падставу сьвятога жывата, праводзяць да Вызваленьня, да спакою, зьнішчэньня (цярпеньня), да непасрэдных ведаў, да Асьвятленьня, да Нірваны. Вось для чаго пазнаёміў зь імі."

Першая Шляхетная Праўда аб Цярпеньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

"Гэта, о мніхі, Шляхетная Праўда аб Цярпеньні:

Народзіны гэта цярпеньне (пакута), старэньне гэта цярпеньне, сьмерць гэта цярпеньне; роспач, нараканьне, боль і напружаньне гэта цярпеньне; павязаньне зь непажаданым гэта цярпеньне; расстаньне з пажаданым гэта цярпеньне; не дасягненьне пажаданага гэта цярпеньне. Каротка - пяць засяроджаньняў існаваньня зьвязаных з прывязаньнем гэта цярпеньне."[1]

Другая Шляхетная Праўда аб Прычыне Цярпеньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

"Гэта, мніхі, Шляхетная Праўда аб Прычыне Цярпеньня:

Жаданьне, якое стварае далейшае станаўленьне (перанараджэньне) - якое суправаджае запал і захапленьне, што знаходзіць радасьць то тут, то там - жаданьне пачуцьцёвае прыемнасьці, жаданьне станаўленьня, жаданьне самазьнішчэньня (небыцьця, не-станаўленьня)."

Трэцяя Шляхетная Праўда аб Спыненьні Цярпеньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

"Гэта, мніхі, Шляхетная Праўда аб Спыненьні Цярпеньня:

Поўнае зьнікненьне і спыненьне, адмова, пакіданьне, вызваленьне, адпусканьне жаданьня."

Чацьвёртая Шляхетная Праўда аб Сьцежцы, якая праводзіць да Вызваленьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

"Гэта, мніхі, ёсьць Шляхетная Праўда аб спосабе практыкі, які вядзе да згасаньня цярпеньня:

Дакладна гэтая Шляхетная Васьмёркавая Сьцежка – слушны (належны, адпаведны, уласьцівы, праўдзівы, правільны) погляд, слушнае рашэньне, слушная мова, слушнае дзеяньне, слушны жывот (жыцьцё), слушнае імкненьне, слушнае засяроджаньне, слушная медытацыя."[2]

Буда "ўправіў у рух Кола Дгармы (Навукі)". Пяць Аскетаў (пяць першых вучняў і пасьлядоўнікаў Абуджанага) ўшаноўвае Кола Дхармы.

Хто знайшоў прыстанішча ў Будзе, ягонай Навуцы і яго Законе, той сваёй мудрасьцю пранікае Чатыры Шляхетныя Праўды - цярпеньне, прычыну цярпеньня, спыненьне цярпеньня і Шляхетную Васьмёркавую Сьцежку, якая вядзе да згасаньня цярпеньня. (Словы Буды Шак'ямуні з Дхамапады, 190-191 вершы)

З усіх сьцежак найлепшай ёсьць Васьмёркавая Сьцежка; з усіх праўдаў найлепшымі ёсьць Чатыры Шляхетныя Праўды; з усіх рэчаў найлепшай ёсьць свабода ад жаданьняў; з усіх людзей найлепшым ёсьць Той Хто Бачыць (Буда) (Словы Буды Сак'ямуні з Дхамапады, 273 верш)

Чатыры Шляхетныя Праўды ў спалучэньні са Шляхетнай Васьмёркавай Сьцежкай складаюць сутнасьць Навукі Абуджанага, таму на іх правільнае разуменьне ў Будызьме адводзіцца цэнтральнае месца.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шляхетная Васьмёркавая Сьцежка

Вэганства

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]