Будызм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вялікая статуя Буды Амітабгі ў горадзе Камакура, Японія

Будызм (санскрыт: बौद्ध धर्म, Buddha DharmaIAST) — самая старажытная з трох сусьветных рэлігіяў, разам зь ісламам і хрысьціянствам, а таксама філязофскае вучэньне, якое ахоплівае розныя традыцыі, вераваньні й практыкі, у значнай ступені заснаваныя на вучэньні Буды Гаўтамы Сак’ямуні, вядомага як Буда. Ён жыў і выкладаў у паўночным-ўсходзе індыйскага субкантынэнта ў VIIV стагодзьдзях да нашай эры[1]. Ён прызнаны будыстамі як абуджаны й асьвечаны настаўнік, які падзяліўся сваімі думкамі, каб дапамагчы жывым істотам скончыць пакуты існаваньня (дугха), дасягнуць нірваны й пазьбегнуць таго, што называецца цыклем пакутаў і перараджэньняў.

Будызм падзяляецца на дзьве асноўныя галіны: Тгеравада («Школа старэйшын») і Магаяна («Вялікая калясьніца»). Тгеравада ёсьць найстарэйшыя плынь будызму, яна шырока распаўсюджана ў Шры-Ланцы й Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Магаяна сустракаецца па ўсёй Усходняй Азіі й ўключае ў сябе такія традыцыйныя школы, як то Чыстая Зямля, Дзэн, Нітырэн-сю, Тыбэцкі будызм, Сінгон-сю, Тэндай-сю й Сіньнё-эн. У некаторых клясыфікацыях Ваджраяна, якая ёсьць падкатэгорыяй Магаяны, якая практыкуецца ў Тыбэце й Манголіі, прызнана трэцяй галіной будызму. Застаючыся самай папулярнай рэлігіяй у Азіі, абедзьве галіны шырока распаўсюдзіліся па ўсенькім сьвеце. Ацэнкі колькасьці будыстаў па ўсім сьвеце істотна адрозьніваюцца ў залежнасьці ад спосабу вызначэньня прыхільнасьці да рэлігіі. Ніжнія планка ацэнкі складае 350—500 млн. вернікаў[2].

Будыйскія школы адрозьніваюцца адна ад адной шляхамі вызваленьня, значэньнямі ступені важнасьці й кананічнасьці розных вучэньняў і пісаньняў, асабліва сваёй практыкай[3]. Асновай будыйскай традыцыі й практыкі ёсьць тры каштоўнасьці: Буда, Дгарма (вучэньне) й Санґга (абшчына). Прымаючы «прыстанішча ў трох каштоўнасьцяў» чалавек традыцыйна бярэ абавязак прытрымлівацца будыйскага шляху, што ў цэлым адрозьнівае будыста ад небудыста[4]. Іншыя мэтады могуць уключаць у сябе этычныя запаведзі, падтрымку манаскай абшчыны, адмаўленьне ад звычайнага жыцьця й прыняцьцё манаскага, разьвіцьцё ўважлівасьці й практыкі мэдытацыі, вырошчваньне вышэйшай мудрасьці й праніклівасьці, вывучэньне пісаньняў, рэлігійнай практыкі, абрадаў, а ў традыцыі Магаяны яшчэ й заклікі да будаў і бодгісатваў.

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

Дзэн

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ «Buddhism». Encyclopædia Britannica.
  2. ^ «Major Religions Ranked by Size». U.S. State Department's International Religious Freedom Report 2004.
  3. ^ Williams, Mahayana Buddhism, Routledge, 1st ed., 1989, pp. 275f (2nd ed., 2008, p. 266)
  4. ^ Padmasambhava, Jamgon Kongtrul, Erik Pema Kunsang (2004). «Light of Wisdom». Rangjung Yeshe Publications. ISBN 978-962-7341-37-6.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Будызмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах