Аватамсака сутра
Avataṃsaka sūtra альбо Buddhāvataṃsaka sūtra (Санскрыт: महावैपुल्यबुद्धावतंसकसूत्र Mahāvaipulya Buddhāvataṃsaka SūtraIAST) - санскрыцкае пісаньне махаяны, якое паўстала ў Індыі каля 200 году. Прыблізным перакладам можа быць назва Сутра Гірлянды Кветак альбо Гірляндавая Сутра.
Пераклад на Беларускую мову [рэдагаваць]
Перакладу на Беларускую мову Гірляндавай Сутры цалкам альбо прынамсі ейных асобных частак няма. Ніжэй пададзеныя пераклады на Беларускую мову некаторых вершаў, зробленыя на падставе польскіх перакладаў.
14.* Указаў вам метады, якія праводзяць да вызваленьня,
- Аднак павінны ведаць, што вызваленьне залежыць ад вас саміх.
16. Розум ёсьць як маляр (мастак).
- Розум вытварыў складаньні.
- Усе існуючыя сьветы
- Зьяўляюцца выявамі намаляванымі розумам.
17. Каб зьлічыць усе сусьветы Буды,
- Трэба бы цэлае вечнасьці.
18. Тыя, якія прагнуць увайсьці ў гэту сьферу рэалізацыі Пераможнага,
- Павінны пакінуць усе прагненьні як прастора.
- Павінны пакінуць чапляньне да канцэпцыі, думкі і перцэпцыі.
- Павінны ўвайсьці ў гэты розум, які нагадвае прастору.
20. Мніхі і вучоныя!
- Так як выпальваецца, выразаецца і паліруецца золата,
- Так таксама належыць дасьледваць мае словы
- І не прымаць іх адно толькі з павагі да мяне.
83. Як глухі музыка,
- Які выклікае радасьць іншых,
- Але ня можа цешыцца ўласнай музыкай:
- Такой ёсьць Дхарма безь медытацыі.
- Як перавозьнік на рацэ,
- Які дапамагае іншым пераправіцца,
- Аднак сам да сьмерці застаецца на адным беразе:
- Такой ёсьць Дхарма безь медытацыі.
- Так як смаку мялісы
- Не пазнаць дзякуючы апісаньню,
- Так таксама смак пусткі
- Належыць пазнаць празь медытацыю.
124. Усе дхармы паходзяць з прычынаў.
- Татхагата навучаў аб гэтых прычынах
- І аб тым, што становіць іх край -
- Аб гэтым таксама навучаў Вялікі Шрамана.
126. У перыядзе апошніх пяцісот год
- Зьяўлюся ў форме пісьмаў.
- Лічыце іх за ідэнтычныя са мной
- І трактуйце з адпаведным шацункам.
148. Дыск месяца зьяўляецца на бясхмарным небе,
- Але калі няма сасуда з вадой,
- Не адаб'ецца на яго паверхні.
- Падобна сьвецячы ўвесь час месяц спачуваньня Буды,
- Не адаб'ецца, калі ня зьявіцца шчасьлівы (прыдатны) сасуд.
176. З натуры, якая ёсьць паза канцэпцыяй і перцэпцыяй
- Надыходзяць розныя зьявы мандалаў са сьвятла.
- Многа сьвятлістасьцяў, якія ясьнеюць у цэнтры прасторы,
- Выражаючы разнароднасьць, ніколі не паўстала.
178. Паслухай, сыну шляхетнай сям'і!
- Калі бачым сьферу адчувальных (жывых) істотаў, усё, што робім целам, голасам і розумам, становіцца бязьмерным вялікім спачуваньнем. Працуем, карыстаючыся са сьветавой навукі, як таксама з той з паза сьвету, якая паходзіць з галоваў шляхетных істотаў. Натхнёныя да чыненьня дабра, паўторна выконваем актыўнасьць будаў Пераможцаў зь мінулага. Чыньмы афяры Татхагаце! Узьнясем штандар перамогі Дхармы! Укажам вялікую сьцежку да вызваленьня!
*Адвольная нумарацыя аўтара перакладу паводле публікацыі "Выбраныя Словы Буды з Сутраў".
| Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |