Сангга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сангха»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Маладыя мніхі ў паломніцтве

Сангга (санскрыт: saṃgha संघ) — даслоўна «зграмаджэньне» — назва супольнасьці будыйскіх мніхаў. Часта назва «сангга» ўжываецца таксама ў стасунку да супольнасьці сьвецкіх, практыкуючых будызм, аднак першае значэньне зьяўляецца падставовым.

У кантэксьце будыйскіх тэкстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Словы Буды Шак’ямуні зь пісаньняў, якія датычаць Санггі:

Уніканьне пагарды, уніканьне выкліканьня крыўды іншым, стрыманасьць згодная з прынцыпамі кляшторнае дысцыпліны, умеранасьць у ежы, жыцьцё ў самотнасьці, прысьвячэньне сябе мэдытацыі — гэта навука Будаў. (Словы Буды Шак’ямуні з Дгамапады, 185 верш)
Хто знайшоў прыстанішча ў Будзе, ягонай Навуцы і яго Законе, той сваёй мудрасьцю пранікае Чатыры Шляхетныя Праўды — цярпеньне, прычыну цярпеньня, спыненьне цярпеньня і Шляхетную Васьмёркавую Сьцежку, якая вядзе да згасаньня цярпеньня. (Словы Буды Шак’ямуні з Дгамапады, 190—191 вершы)
Дабрачынныя народзіны Буды; дабрачынным ёсьць абвяшчэньне сьвятой Навукі; дабрачыннай ёсьць гармонія ў Законе; дабрачыннае і блаславёнае ёсьць духоўнае імкненьне згуртаваных шукальнікаў праўды. (Словы Буды Шак’ямуні з Дгамапады, 194 верш)

Манаская традыцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сангга першапачаткова было ўсталявана Гаўтамам Будам у V стагодзьдзі да н. э. з мэтай забясьпячэньня сродкаў для тых, хто жадае практыкаваць Дгаму цэлы дзень. Сангга таксама выконвае функцыю захаваньня арыгінальных вучэньняў Буды і прадастаўленьня духоўную падтрымкі будыйскай супольнасьці.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]