Брунэй
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: Always in service with God's guidance | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | малазійская мова | ||||
| Сталіца | Бандар-Сэры-Бэгаван | ||||
| Найбуйнейшы горад | Бандар-Сэры-Бэгаван | ||||
| Урад | Абсалютная манархія Хасанал Болкіях |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
172-я месца ў сьвеце 5765 км² 8,6% |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2009) - Шчыльнасьць |
174-е месца ў сьвеце 388 190 66/км² |
||||
| СУП - Агульны (2008) - на душу насельніцтва |
114-е месца ў сьвеце $19,683 млрд $50 116 |
||||
| Валюта | Брунэйскі даляр (BND) |
||||
| Часавы пас - улетку |
(UTC+8) (UTC+8) |
||||
| Незалежнасьць — абвешчаная |
— ад Вялікабрытаніі 1 студзеня 1984 |
||||
| Дзяржаўны гімн | «Allah Peliharakan Sultan» | ||||
| Аўтамабільны знак | BRU | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .bn | ||||
| Тэлефонны код | +673 |
||||
Брунэ́й, Брунэй Дарусалам (па-малайску: Negara Brunei Darussalam, па-яванску: برني دارالسلام) — краіна (султанат) разьмешчаная ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, на паўночным узьбярэжжы выспы Барнэа. Брунэй мяжуе з Малайзіяй, знаходзіцца на ўзьбярэжжы Паўднёва-Кітайскага мора. Мяжуе з правінцыямі Малайзіі: Саварак і Сабах.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
У 16 стагодзьдзі Брунэй быў магутнай дзяржавай, якая займала значную частку Барнэа і некаторых суседніх выспаў. Караблі Магелана былі тут у 1522 годзе. У 1839 годзе ангелец, які знаходзіўся на службе ў султана Дж. Брук узьняў паўстаньне і заваяваў землі на поўначы. Ад султана Брук атрымаў тытул «раджы». Пасьля кіраваньня «белых раджэй» паўночныя землі адышлі да Малайзіі. У 1888 годзе Брунэй стаў брытанскім пратэктаратам. У 1959 годзе пасьля некалькіх паўстаньняў Брунэй атрымаў аўтаномію, а ў студзені 1979 году была абвешчана незалежнасьць.
[рэдагаваць] Палітыка
Брунэй — гэта канстытуцыйная манархія (султанат). Канстытуцыя абвешчана 29 верасьня 1959 году. Краінай кіруе султан, які адначасова зьяўляецца кіраўніком дзяржавы і старшынём ураду (цяпер ім зьяўлаецца Хасанал Болкіях з 6 кастрычніка 1967 году). Ён мае заканадаўчую і выканаўчую ўладу. Яму дапамагае рада саветнікаў. Адзінай дазволенай палітычнай партыяй зьяўляецца Аб’яднаная Народная партыя Брунэя. Брунэй уваходзіць у наступныя міжнародныя арганізацыі: ААН, ОПЭК, САЗ.
[рэдагаваць] Геаграфія
Краіна падзеленая на дзьве часткі на разьмешчаных на поўначы выспы Барнэа. Гэта нізінная тэрыторыя раўніннага кшталту. Толькі на поўдні пачынаюцца горы, дзе і знаходзіцца самы высокі пункт краіны — Паганпрык (1850 м). На ўсходнім узьбярэжжы цягнецца багна, астатняе ўзьбярэжжа раўніннае. У Брунэі існуе некалькі невялікіх рэк. Клімат краіны экватарыяльны, вільготны. З лістапада да сакавіка выпадае вялікая колькасьць ападкаў. 75% краіны займаюць экватарыяльныя лясы. На ўзьбярэжжы існуюць мангравыя зарасьнікі. Тэрыторыя краіны ўваходзіць у тэрыторыю жыхарства вялікай колькасьці відаў малпаў.
97% насельніцтва жыве ў больш вялікай заходняй частцы краіны, і толькі каля 10 000 чалавек жыве ў гарыстай усходняй частцы (акруга Тэмбуронг). Колькасьць насельніцтва краіны 372 000 чалавек, зь якіх 46 000 жыве ў сталіцы краіны Бандар-Сэры-Бэгаване. Асноўныя гарады краіны гэта: сталіца Бандар, порт Муара, цэнтар пераапрацоўкі нафты Сэрыя і Куала Белаіт.
[рэдагаваць] Эканоміка
Аснову эканомікі краіны складае здабыча нафты (каля 10 млн тон у год) і прыроднага газа (каля 12 млрд м³, экспарт якіх складае каля 99% валютных паступленьняў — каля 60% СУП). Дзякуючы вялікім радовішчам нафты і газа Брунэй займае адно зь першых месцаў у Паўднёва-Ўсходняй Азіі па ўзроўні жыцьця. Сельская гаспадарка слаба разьвіта, 80% харчаваньня краіна экспартуе. У наш час урад прадпрымае крокі па дывэрсыфікацыі эканомікі, стымулюючы разьвіццё банкаўскага сэктара і турыстычнага бізнэса.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
[рэдагаваць] Рэлігія
- Іслам - 63%
- Будызм - 14%
- Хрысьціянства - 8%
- Анімізі - 15%
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] Спорт
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Брунэй — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Азіі |
|---|
| Азэрбайджан | Аман | Армэнія | Аўганістан | Банґлядэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргыстан | Лаос | Лібан | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Саудаўская Арабія | Сынґапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры-Ланка | Эгіпет | Японія | Ярданія |
| Непрызнаныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконґ | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына |



