Лаос
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ສາທາລະນະລັດ ປະຊາທິປະໄຕ ປະຊາຊົນລາວ Sathalanalat Paxathipatai Paxaxôn Lao Лаоская народна-дэмакратычная рэспубліка |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: ສັນຕິພາບ ເອກະລາດ ປະຊາທິປະໄຕ ເອກະພາບ ວັດທະນາຖາວອນ | |||||
| Афіцыйная мова | Лао | ||||
| Сталіца | Віенцьян | ||||
| Найбуйнейшы горад | Віенцьян | ||||
| Урад | рэспубліка Чумалі Саясон Бунхан Варачыт |
||||
| Плошча - Агульная - Адсотак вады |
83-е месца ў сьвеце 236 800 км² 2 |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2005) - Шчыльнасьць |
106-е месца ў сьвеце 5 859 000 25/км² |
||||
| СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
129 месца ў сьвеце 12,547 млрд.$ 2 124 $ |
||||
| Валюта | Кіп (LAK) |
||||
| Часавы пас - улетку |
UTC +7 (UTC+7) |
||||
| Незалежнасьць ад Францыі |
19 ліпеня 1949 года | ||||
| Дзяржаўны гімн | ««Pheng Xat Lao»» | ||||
| Аўтамабільны знак | LAO | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .la | ||||
| Тэлефонны код | +856 | ||||
Лао́с (Lao, Sathalanalat Paxathipatai Paxaxôn Lao, Лаоская народна-дэмакратычная рэспубліка) — краіна якая не мае выхаду да мора ў Паўднёвва-Усходняй Азіі, разьмешчаная на паўвысьпе Індакітай. Сталіца Віенцьян (180 000 жыхароў), галоўная рака Мэконг. На поўначы мяжуе з М'янмай і Кітаем, на ўсходзе з Віетнамам, на поўдні з Камбоджай, на захадзе з Тайляндам.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Палітыка
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Лаос дзеліцца на 16 правінцый (ແຂວງ, кхоўэнгаў), 1 выдзелены горад (ນະຄອນຫລວງ, кампхенг накхон) і 1 спэцыяльная акруга (ເຂດພິເສດ, кхетпхісэт):
- Атапеў
- Аўдамксай
- Бокео
- Борыкхамксай
- Віенцьян (аддзельная акруга)
- правінцыя Віенцьян
- Ксэконг
- Ксыенг Кхоўсанг
- Кхамоўан
- Лоўанг Намтха
- Лоўангпхабанг
- Пхонгсалі
- Сараван
- Сараванакхет
- Сайсомбоўн (спэцыяльная акруга)
- Саябоўры
- Хоўапхан
- Чампасак
[рэдагаваць] Геаграфія
Лаос знаходзіцца на Індакітайскай паўвысьпе ў Паўднёва-Усходняй Азіі; зьяўляецца адзінай краінай рэгіёна, якая не мае выхаду да мора. Паверхня краіны амаль поўнасьцю пакрытая трапічнымі лясамі. Н апоўначы краю цягнуцца невысокія горы. Самай высокай кропкай краіны зьяўляецца гара Пхоў Біа (2 817 м). На паўночным усходзе узвышаныя тэрыторыі пераходзяць у пласкагор’е Урн. Рака Мэконг часткова зьяўляецца памежнай з Тайляндам.
Клімат краіны знаходзіцца пад уплывам мусонаў – ад канца траўня да канца лістапада цягнецца сэзон трапічных дажджоў, а ад сьнежня да красавіка сухі сэзон з высокай тэмпэратурай, кароткія вясна і восень выконваюць пераходныя пэрыяды паміж гэтымі сэзонамі.
Вялікіх гарадоў няма, сталіца налічвае толькі 180 000 жыхароў, іншыя крупныя гарады – Луанг-Прабанг (50 тыс.), Саванакхет (70 тыс.), Паксэ (90 тыс.).
З 1993 году ўрад вызначыў ахоўныя прыродныя зоны, якія складаюць 21% тэрыторыі краіны.
[рэдагаваць] Эканоміка
Лаос – слабаразьвітая краіна. 70% насельніцтва маюць прыбытак меней 2 даляраў у дзень, 80% жывуць у сельскай мясцовасьці. 45% СУП прыходзіцца на сельскую гаспадарку. Асноўная сельскагаспадарчая культура – рыс. Але ў апошнія гады пачаўся рост прамысловасьці. Рост эканомікі ў 2005 годзе склаў 7,2%, дэфіцыт бюджэту вырас да 9,9% СУП.
У горных раёнах гістарычна вырошчваецца опіюмны мак і вядзецца вытворчасьць гераіну.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Шэсьць мільёнаў жыхароў Лаосу разьмеркаваны нераўнамерна. Значная частка насельніцтва жыве ўздоўж ракі Мэконг, і вакол сталіцы. Горныя раёны на ўсходзе заселены мала.
У гарадах жыве меней трэці насельніцтва. У Віенцьяне і прыгарадах жыве каля 600 тыс чалавек.
[рэдагаваць] Этнічны склад насельніцтва
Нягледзячы на невялікае насельніцтва краіны, тут жыве вялікая колькасьць розных плямёнаў і народнасьцяў.
У Лаосе насельніцтва адрозьніваюць па раёнам іх пражываньня, а не па этна-лігвістычным адметнасьцям. Выдзяляюць тры наступныя групы народаў:
- Лао Лум – жывуць на раўнінах, уздоўж вялікіх рэкаў і ў гарадах. В іх лік уваходзіць асноўны народ Лао і родных ім таі (тхаі ныа, тхаі чорныя, тхаі белыя, пхутхаі, юан), да гэтай групы адносяць 67% насельніцтва.
- Лао Тхэнг – жывуць на халмах і невысокіх гарах, да іх адносяць шмат плямёнаў, і яны складаюць 22% насельніцтва. Іх лічаць старажытным насельніцтва Лаосу, на сьвятах лаосцы даюць ім сымбалічную даніну за права жыць на іх тэрыторыі. У склад Лао Тхэнг уваходзяць горныя моны (кхаму, ламет, путэнг і інш.) і горныя кхмеры, мовы якіх адносяць да монкхерскай сям’і.
- Лао Сунг – насяляюць высокагорныя раёны, вышэй 1 000 мэтраў. Гэтыя раёны знаходзяцца ўдалечыні ад гарадоў і рэк, і цяжкадасяжныя. Іх доля складае 10% насельніцтва. Да іх адносяць народы мяо, яо, лаху, лісу, акха.
У Лаосу жывуць так сама кітайцы, віетнамцы, індусы, бірманцы і інш.
З лінгвістычнага пункту гледжаньня выдзяляюць групы Лао-Тай, Мон-Кхмер, Тыбета-Бірманцы і Мяо-Яо. Па мовам насельніцтва падзяляецца на 47 этнічных груп і 149 падгруп.
Колькасьць людзей, не належачых да гэтых груп (індусы, тайляндцы, віетнамцы, кітайцы, эўрапейцы) нязначнае, многія зь іх пакінулі краіну пасьля прыходу да ўлады камуністаў.
[рэдагаваць] Рэлігія
Большасьць насельніцтва – будысты. Шматлікія плямёны групаў Лао Тхэнг і Лао Сунг – аніміты са сваімі сыстэмамі прыродных духаў і рытуалаў. Існуюць невялікія абшчыны хрысьціян, мусульман і індуістаў.
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] Спорт
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Краіны Азіі |
|---|
| Азэрбайджан | Аман | Армэнія | Аўганістан | Банґлядэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргыстан | Лаос | Лібан | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Саудаўская Арабія | Сынґапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры-Ланка | Эгіпет | Японія | Ярданія |
| Непрызнаныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконґ | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына |
