Віенцьян
| Віенцьян | |
| Першыя згадкі: | 1560 |
| Акруга: | Віенцьян |
| Насельніцтва: | 200 000 (2005) |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+7 UTC+7 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 17°58′ пн. ш. 102°36′ у. д. / 17.967° пн. ш. 102.6° у. д.Каардынаты: 17°58′ пн. ш. 102°36′ у. д. / 17.967° пн. ш. 102.6° у. д. |
|
Віенцьян на мапе Лаосу
Віенцьян
|
|
Віенцьян — сталіца Лаосу, насельніцтва складае каля 200 тысяч чалавек, разьмешчана на рацэ Мэконг, ва ўсходняй частцы краіны, амаль на мяжы з Тайляндам. Адміністрацыйны падзел гораду прадстаўлены 5 акругамі: Чантабулі, Сікхотабонг, Ксаісэтха, Сісатанак і Хадксаіфонг.
Горад пачынае сваю гісторыю ў 1560 годзе, калі кароль Сэтхатхіратха загадаў пабудаваць новую сталіцу свайго каралеўства Лан Ксанг. Пасьля распаду Лан Ксанг у 1707 годзе, Віенцьян стаў незалежным каралеўствам. У 1779 годзе, горад быў заваяваны войскамі Сіяму. Пасьля няўдалага паўстаньня пад кіраўніцтвам караля Аноўвонга, горад быў поўнасьцю зруйнаваны сіямскімі войскамі ў 1827 годзе і разам з ўсёй краінай трапіў у залежнасьць ад Сіяму. У 1893 годзе горад быў заняты французамі, а з 1899 году Віенцьян стаў сталіцай францускага пратэктарату Лаос. Пасьля атрыманьня незалежнасьці ў 1949 годзе горад стаў сталіцай Лаосу. Разьвіцьцё гораду на наступныя некалькі дзясяткаў гадоў было амаль спынена з прычыны бесьперапынных беспарадкаў і грамадзянскай вайны.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Віенцьян — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў