Бэйрут
| Бэйрут | |||||
| بيروت | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 15 ст. да н. э. | ||||
| Мугафаза: | Бэйрут | ||||
| Мэр: | Білаль Хамад | ||||
| Плошча: | 85 км² | ||||
| Насельніцтва: | 1 250 000 (2007) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 33°53′ пн. ш. 35°30′ у. д. / 33.883° пн. ш. 35.5° у. д.Каардынаты: 33°53′ пн. ш. 35°30′ у. д. / 33.883° пн. ш. 35.5° у. д. | ||||
|
Бэйрут на мапе Лібану
Бэйрут
|
|||||
Бэйру́т (па-арабску: بيروت, Bayrūt) — сталіца і самы вялікі горад Лібану, разьмяшчаецца ва ўсходняй частцы краіны. Налічвае каля 1,5 млн жыхароў, у асноўным арабаў. Ранейшыя назвы: Біруту, Бэрутас.
[рэдагаваць] Гісторыя
Бэйрут быў заснаваны фінікійцамі. Успаміны аб горадзе датуюцца XV стагодзьдзем да н. э. З 15 году н. э. горад быў заваяваны Рымскай імпэрыяй. З 630 да 1110 году горад знаходзіўся пад уладай арабаў. У 1110—1291 гадах крыжацкая крэпасьць, пазьней турэцкая.
У ХІХ стагодзьдзі Бэйрут стаў культурным цэнтрам арабскага сьвету. У гэты ж час горад атрымаў значнае гаспадарчае разьвіцьцё ў выніку гандлю аксамітам, які выраблялі ў мясцовых гарах. Пад час францускай акупацыі былі пабудаваны сучасны порт і чыгунка да Дамаску і Алепа.
У 1943 годзе Бэйрут стаў сталіцай незалежнага Лібану і заставаўся культурным і фінансавым цэнтрам Блізкага Ўсходу да грамадзянскай вайны ў 1975 годзе. Пад час канфлікту горад быў падзелены паміж мусульманамі, якія жывуць у заходняй частцы і хрысьціянамі ўсходняй часткі.
Пасьля грамадзянскай вайны горад пачаў адбудоўвацца, але пад час канфлікту з Ізраілем, горад быў адным з мэтаў бамбардзіровак.
[рэдагаваць] Транспарт
У Бэйруце ёсьць міжнародны аэрапорт, чыгунка да Трыпалі, Дамаску і Хайфы.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Бэйрут — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў