Абу Дабі
| Абу Дабі | |
| Першыя згадкі: | 1760 |
| Плошча: | 67 340 км² |
| Насельніцтва (2007) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
1 463 491 293,94 |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+3 UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +9712 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 24°28′41″ пн. ш. 54°22′01″ у. д. / 24.47806° пн. ш. 54.36694° у. д.Каардынаты: 24°28′41″ пн. ш. 54°22′01″ у. д. / 24.47806° пн. ш. 54.36694° у. д. |
|
Абу Дабі на мапе Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў
Абу Дабі
|
|
Абу́ Да́бі (па-арабску: أبو ظبي) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, і эмірату з такой жа назвай. Горад разьмешчаны на калябярэжнай высьпе Абу Дабі ў Пэрсыдзкай затоцы. Колькасьць жыхароў набліжаецца да 1 млн чалавек.
Зьмест |
Клімат [рэдагаваць]
Клімат пераважна пустэльны, тэмпэратура часта дасягае адзнакі 40°С, а ападкі дасягаюць толькі 100 мм у год.
Эканоміка [рэдагаваць]
Абу Дабі — важны эканамічны, фінансавы і культурны цэнтар краіны, мае вялікі марскі порт (Міна Заед), міжнародны аэрапорт. Разьвіцьцё гораду зьвязанае з экспартам, здабываемай у краіне нафты. Тут знаходзяцца таксама і прадпрыемствы па перапрацоўцы нафты, апрасьненьня марской вады. З астатняй часткай краіны горад злучаны аўтастрадай.
Гісторыя [рэдагаваць]
Горад быў заснаваны ў 1760 годзе. Пра гэта існуе прыгожая легенда: паляўнічыя прасьледавалі газэль, яна доўга скакала па пустэльні, а потым вывела паляўнічых на ўзьбярэжжа Пэрсыдзкай затокі, дзе кінулася у ваду і пераплыла на выспу. Паляўнічыя рушыўшы за ёй выйшлі да крыніцы з чыстай вадой. Удзячныя паляўнічыя не адпусьцілі жывёлу, а заснаванае тут паселішча назвалі Абу Дабі (бацька газэлі).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Абу Дабі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў