Ханой
| Ханой | |
| Hà Nội | |
| Горад з: | 1010 |
| Насельніцтва: | 6 500 000 (2009) |
| Часавы пас: | UTC+7 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 21°02′ пн. ш. 105°51′ у. д. / 21.033° пн. ш. 105.85° у. д.Каардынаты: 21°02′ пн. ш. 105°51′ у. д. / 21.033° пн. ш. 105.85° у. д. |
|
Ханой на мапе Віетнаму
Ханой
|
|
| www.hanoi.gov.vn | |
Хано́й (па-віетнамску: Hà Nội, даслоўна «горад паміж рэкамі») — сталіца Віетнаму, другі па значэньні прамысловы цэнтар краіны (пасьля Хашыміну). З 1887 па 1946 — сталіца Францускага Індакітаю. Разьмешчаны на беразе ракі Чырвонай (Хонгха).
Насельніцтва — 3 398 889 чалавек (2007).
1 жніўня 2008 году плошча Ханоя павялічылася больш чым у тры разы, бо да гораду быў далучаны шэраг прылеглых правінцыяў і раёнаў. Цяпер сталіца Віетнаму мае агульную плошчу каля 3,3 тысячы квадратных кілямэтраў, колькасьць насельніцтва больш за 6,2 мільёна чалавек. Ханой увайшоў у лік 17 найбуйных па плошчы гарадоў сьвету.
Клімат гораду тыповы для паўночнага Віетнаму: сьпякотнае і вільготнае лета з частымі дажджамі, адносна прахалодныя і сухія зімы.
Гісторыя гораду пачынаецца з 1010 году, калі імпэратар Лі Тхай То загадаў узьвесьці горад у навакольлях крэпасьці Дайла і перанесьці сюды сталіцу дзяржавы Дайкавьет. Новы горад атрымаў назоў «Тханглонг» (па-віетнамску: Thăng Long) — «Узьляталы цмок». Назоў «Ханой» стаў выкарыстоўвацца з 1831 году па ўказе імпэратара Мінь Манга.
Буйны прамысловы цэнтар (машынабудаўнічая, хімічная, лёгкая прамысловасьць). У 1961—1962 генэральны плян Ханоя распрацоўваўся пад кіраўніцтвам савецкага архітэктара Ігара Алфёрава.
Па паведамленьні амэрыканскага часопіса для вандроўцаў Travel & Leisure, у 2006 годзе Ханой увайшоў у сьпіс дзесяці самых прывабных для замежных турыстаў гарадоў Азіі.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Ханой — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў