Найп’іда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Найп’іда
Горад з: 2005
Вобласьць: Мандалай
Мэр: Каланэл Тхэін Ніюнт
Плошча: 7054,37 км²
Насельніцтва: 930 000 (2007)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+6:30
UTC+6:30
Геаграфічныя каардынаты: 19°45′ пн. ш. 96°6′ у. д. / 19.75° пн. ш. 96.1° у. д. / 19.75; 96.1Каардынаты: 19°45′ пн. ш. 96°6′ у. д. / 19.75° пн. ш. 96.1° у. д. / 19.75; 96.1
Найп’іда на мапе М’янмы
Найп’іда
Найп’іда
Найп’іда

Найп’іда (па-бірманску азначае «каралеўская сталіца») — сталіца М’янмы з 7 лістапада 2005 году (фармальны перанос адбыўся ў сакавіку 2007 году). Разьмяшчаецца ў правінцыі Мандалай у 320 км на поўнач ад Рангуну, пабудаваная на месцы невялікай вёскі Чэп’і. Перанос сталіцы адбыўся для ўмацаваньня бясьпекі краіны: у цэнтры краіны яна зьяўляецца меней даступнай да ўдараў з мора, акрамя таго вакол гораду могуць быць абсталяваныя сховішчы на выпадак канфлікту са Злучанымі Штатамі, знаходзячыся бліжэй да нацыянальных ускраінаў, такое разьмяшчэньне зможа палепшыць іх кантроль.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 7 лістапада 2005 году вайсковы ўрад М’янмы пачаў перанос міністэрстваў і іншых дзяржаўных установаў з Рангуну. Дакладны момант пераносу сталіцы быў абраны па астралягічных меркаваньнях, гэта было 6:36 раніцы. 11 лістапада канвой з 11 батальёнаў і адзінаццаці міністэрстваў пакінуў Рангун.

27 сакавіка 2006 году болей за 12 000 вайскоўцаў правялі першы вайсковы парад на Дзень Бірманскай Арміі — гадавіну пачатку вызваленьня Бірмы ад японскай акупацыі ў 1945 годзе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Найп’ідасховішча мультымэдыйных матэрыялаў