Кабул
| Кабул | |
| کابل | |
| Першыя згадкі: | 2 стагодзьдзе |
| Правінцыя: | Кабул |
| Мэр: | Абдул Ахад Сахебі |
| Насельніцтва: | 2 536 300 (2009) |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 34°31′59″ пн. ш. 69°09′58″ у. д. / 34.53306° пн. ш. 69.16611° у. д.Каардынаты: 34°31′59″ пн. ш. 69°09′58″ у. д. / 34.53306° пн. ш. 69.16611° у. д. |
|
Кабул на мапе Аўганістану
Кабул
|
|
Кабу́л (па-пэрсыдзку: کابل) — сталіца і самы вялікі горад Аўганістану, вядомы ў старажытнасьці як Артаспана ці Кабура.
Разьмяшчаецца на рацэ Кабул, налічвае 2 536 300 жахыроў (2009), якія належаць да розных культур і нацыянальнасьцяў (найбольш пуштунаў, таджыкаў і хазарэйцаў). Горад разьмяшчаецца на вышыні 1808 мэтраў над узроўнем мора.
Упершыню горад узгадваецца ў пачатку 2 стагодзьдзя нашай эры. Пад час арабскіх заваяваньняў быў падначалены халіфу Муравіі І. У 9 стагодзьдзі быў заваяваны Сафарыдамі. У 13 стагодзьдзі зруйнаваны Чынгісханам. Пры Бабуры Кабул стаў сталіцай дзяржавы Вялікіх Маголаў. З 1747 — у складзе Дуранійскай дзяржавы, з 1773 становіцца яе сталіцай. Пасьля яе распаду стаў цэнтрам аўганскай дзяржавы. Пад час аўганскіх войнаў ангельцы захапілі Кабул, але вымушаныя былі яго пакінуць у 1842 годзе ў выніку паўстаньня.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Кабул — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў