Азэрбайджан
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Азэрбайджа́н ці Рэспу́бліка Азэрбайджа́н (па-азэрбайджанску: Azərbaycan) – краіна на Каўказе на ўзьбярэжжы Касьпійскага мора. Мяжуе з Расеяй на поўначы, з Грузіяй на паўночым-захадзе, Армэніяй на захадзе, паўднёвым-усходзе і паўднёвым-захадзе, зь Іранам на поўдні.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: няма | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | Азэрбайджанская | ||||
| Сталіца | Баку | ||||
| Найбуйнейшы горад | Баку | ||||
| Урад | Прадстаўнічая дэмакратыя Ільхам Аліеў Артур Рашызадэ |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
112-е месца ў сьвеце 86 600 км² нязначны |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2005) - Шчыльнасьць |
91-е месца ў сьвеце 7 911 974 90/км² |
||||
| СУП - Агульны (2004) - на душу насельніцтва |
87 месца ў сьвеце $37 841 000 000 $4 500 |
||||
| Валюта | Манат (AZM) |
||||
| Часавы пас - улетку |
(UTC+4) (UTC+5) |
||||
| Незалежнасьць - ад СССР |
30 жніўня 1991 |
||||
| Дзяржаўны гімн | «Azərbaycan Respublikasının Dövlət Himni» | ||||
| Аўтамабільны знак | ? | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .az | ||||
| Тэлефонны код | +994 |
||||
Зьмест |
Паходжаньне назвы
Назва “Азэрбайджан” мае паходжаньне ад імя вайскоўца Атрапата, апошняга ахамянідзкага сатрапа Мідыі і заснавальніка незалежнага царства Атрапатэна ў Паўночнай Мідыі, так сама вядомай як Малая Мідыя ці Мідыя-Атрапатэна, (у сучасным Іранскім Азэрбайджане ці Паўднёвым Азэрбайджане) у IV стагодзьдзі да н.э. Назва “Атурпаткан” паступова зьмянілася на “Адурбадган” (Âzarâbâdagân), і стала перакладацца як “Краіна агнёў”, зьвязваючы з вялікай колькасьцю зараастрыйскіх храмаў з нязгаснымі агнямі, якія разьмяшчаліся ў навакольлі. Пасьля заваяваньня Арабскім халіфатам у VII – VIII стагодзьдзях, назва, пад уплывам арабскай мовы, зьмянілася на Азэрбайджан (آذربایجان). Гістарычна назва адносілася да тэрыторыі былой Атрапатэны, г.зн. сучаснага Іранскага Азэрбайджана і паўднёвай часткі сучаснага Азэрбайджана (Нахічэвань). Пачынаючы з Сярэднявечча пачынаецца распаўсюджваньне назвы на паўночную тэрыторыю Каўказкай Альбаніі (Арана), сучаснай Усходняй Турцыі, усяго Закаўказьзя (і Грузію).
Гісторыя
Першымі жыхарамі на тэрыторыі сучаснага Азэрбайджана былі Каўкаскія альбанцы, якія належалі да каўкаскай моўнай групы. У наступныя стагодзьдзі гэта на гэтай тэрыторыі сяліліся шматлікія народы: пэрсы, рымляне, грэкі, армяне, арабы, туркі, манголы і расейцы. Першай дзяржавай якая ўзьнікла на гэтай тэрыторыі, было каралеўства Манаэ – каля ІХ стагодзьдзя да н.э. Яно праіснавала да пачатку VII стагодзьдзя да н.э., а потым увайшло ў склад Рымскай Імпэрыі. Ісьлям на тэрыторыю сучаснага Азэрбайджана прыйшоў пасьля яго заваяваньня арабамі ў VII – VIII стагодзьдзях. Пасьля ўпадку арабскай улады, тут узьнікла некалькі незалежных дзяржаваў. У ХІ стагодзьдзі рэгіён быў заваяваны туркамі-сэльджукамі – якія сталі продкамі сучасных азэрбайджанцаў. У ХІІ – ХІV стагодзьдзях краіна знаходзілася пад уладай манголаў. З XV да XVIII стагодзьдзя Азэрбайджан зьяўляўся часткай Імпэрыі Сафавідаў. Пасьля вайны з Расейскай Імпэрыяй, згодна з Гюлістанскай дамовай (1813 года) і Туркмэністанскім трактатам (1828 года), Азэрбайджан быў далучаны да Расеі. У 1873 годзе каля Баку ў Каспійскім моры былі адкрытыя радовішчы нафты. Пасьля гэтага горад атрымаў значнае разьвіцьцё.
У траўні 1918 года Азэрбайджан атрымаў незалежнасьць пад назвай Дэмакратычная Рэспубліка Азэрбайджан, але ў красавіку 1920 года краіна была акупіраваная Чырвоным войскам.
АзССР з 1920 да 1922 года была часткай СССР, а з 1922 да 1936 года, разам з Грузіяй і Армэніяй уваходзіла ў склад Закаўказкай ССР. З 1936 года Азэрбайджан зноў стаў асобнай адміністрацыйнай адзінкай у складзе СССР.
30 жніўня 1991 года Азэрбайджан абвясьціў аб сваёй незалежнасьці. З моманту абвяшчэньня незалежнасьці Азэрбайджан мае нявырашаную праблему Нагорнага Карабаху.
Палітыка
Азэрбайджан зьяўляецца прэзыдэнцкай рэспублікай. Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах, на пяцігадовы тэрмін. Ён назначае Кабінэт Міністраў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, які выбіраецца так сама на ўсеагульных выбарах і складаецца з пяцідзесяці дэпутатаў. Выбарчым правам валодаюць усе грамадзяне, старэйшыя за васемнаццаць гадоў.
Адміністрацыйны падзел
Тэрыторыя Азэрбайджану дзеліцца на 59 раёнаў, 11 гарадоў і адну аўтаномную рэспубліку (Нахічэванская Аўтаномная Рэспубліка). Аўтаномія Нагорнага Карабаху была афіцыйна ліквідаваная ў 1991 годзе.
Геаграфія
Азэрбайджан разьмяшчаецца паміж Каўкаскім хрыбтом на поўначы і Карабахскімі і Талыскімі гарамі на поўдні. На поўначы мяжуе з Расеяй, на захадзе з Армэніяй і Грузіяй, на поўдні з Іранам, на ўсходзе знаходзіцца Каспійскае мора. Каля паловы тэрыторыі краіны занята гарамі.
Клімат – пераходны: ад умеранага да субтрапічнага. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня ад 5 °C у горных раёнах да 25—27 °C у нізінах, студзеня адпаведна ад −10 ° да 3 °C. Колькасьць ападкаў ад 200 мм у прэдгор’ях Каўказу да 1200—1700 мм у Ленкаранскай нізіне.
Эканоміка
Асновай эканомікі краіны зьяўляецца здабыча нафты, якая складае каля 70% нацыянальнага прыбытку. Акрамя гэтага вядзецца здабыча каменнай солі. 90% электрычнасьці выпрацоўваецца на цеплавых электрастанцыях.
Значную ролю ў гаспадарцы грае сельская гаспадарка.
Асноўнымі зьнешнеэканамічнымі партнэрамі Азэрбайджану зьяўляюцца: Расея, Украіна, Казахстан, Туркмэністан, Турцыя і Італія. Эканоміка Азэрбайджану адносіцца да самых хуткаразьвіваючыхся у сьвеце.
Дэмаграфія
Азэрбайджан зьяўляецца самай густанаселенай краінай Закаўказьзя, насельніцтва налічвае 7,4 млн. чалавек, з якіх 78,1% - азэрбайджанцы. Сярод іншых этнічных групаў самымі вялікімі зьяўляюцца лезгіны (2,2%), расейцы (1,8%), талышы (0,9%).
Самай распаўсюджанай рэлігіяй краіны зьяўляецца шыіцкі ісьлям. Некаторая частка насельніцтва зьяўляецца праваслаўнымі хрысьціянамі. Згодна з канстытуцыяй рэлігія адзьдзелена ад дзяржавы, а ўсе рэлігіі маюць роўным правы.
Транспарт
Культура
Спорт
Вонкавыя спасылкі
| Краіны Эўропы | ||
|---|---|---|
| Азэрбайджан · Альбанія · Андора · Армэнія · Аўстрыя · Баўгарыя · Беларусь · Босьнія і Герцагавіна · Бэльґія · Ватыкан · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грузія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Кіпр · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Малдова · Мальта · Манака · Нарвэґія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партуґалія · Польшча · Расея¹ · Рэспубліка Македонія · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турцыя¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія | ||
| Непрызнаныя: | Абхазія · Косава · Нагорна Карабаская Рэспубліка · Паўднёвая Асэтыя · Паўночны Кіпр · Прыднястроўе · Сілэнд | |
| Залежныя тэрыторыі: | Акратыры і Дэкелія · Аландскія выспы · Выспа Мэн · Гернсі · Гібральтар · Ян Маен · Джэрсі · Шпіцбэрген · Фарэрскія выспы | |
| ¹ Часткова знаходзіцца ў Азіі | ||
| Краіны праграмы Ўсходняга партнэрства | |
|---|---|
| Эўрапейскі Зьвяз · Азэрбайджан · Армэнія · Беларусь · Грузія · Малдова · Украіна |


