Акратыры і Дэкелія
| Акратыры і Дэкелія Akrotiri Sovereign Base Area |
|||||
|
|||||
| Афіцыйная мова | ангельская, грэцкая | ||||
| Сталіца | Эпіскопі | ||||
| Форма кіраваньня | залежная тэрыторыя Элізабэта ІІ Рычард Лэйсі |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
254 км² нязначны |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2007) |
7000 кіпрыётаў і 7500 брытанскіх вайскоўцаў |
||||
| Валюта | Эўра (EUR) |
||||
| Часавы пас • улетку |
UTC+2 (UTC+2) +2 (UTC+3) |
||||
| Тэлефонны код | +357 | ||||
|
|
|||||
Акратыры і Дэкелія (па-грэцку: Ακρωτήρι, Δεκέλεια; па-турэцку: Agrotur, Dikelya) — дзьве брытанскія заморскія тэрыторыі на Кіпры, якія адначасова зьяўляюцца вайсковымі базамі. Акратыры і Дэкелія кіруюцца з аднаго каманднага пункта ў Япіскопіі, і як вайсковыя базы маюць адно камандуючага, які адначасова выконвае абавязкі губэрнатара.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
У 1960 годзе брытанская калёнія Кіпр атрымала незалежнасьць, але Вялікабрытанія заставіла сабе два эксклавы, разьмясьціўшы тут свае гарнізоны. Важнасьць гэтых тэрыторый для Вялікабрытаніі абумоўлена стратэгічным палажэньнем Кіпра ва ўсходняй частцы Міжземнага мора, блізкасьць да Суэцкага канала і Блізкага Ўсходу.
У ліпені 2001 году кіпрыёты разграмілі некаторыя вайсковыя камунікацыі на базах. Пратэстуючыя лічылі, што вайсковыя базы забруджваюць навакольнае асяродзьдзе і выклікаюць рак у мясцовых жыхароў. Брытанскі ўрад абверг усе абвінавачваньні.
[рэдагаваць] Палітыка
Базы кіруюцца губэрнатарам, які назначаецца брытанскімі манархамі па прапанове Міністэрства абароны. Губэрнатар мае ўсю заканадаўчую і выканаўчую ўладу на тэрыторыях. Мясцовыя жыхары маюць права ўдзельнічаць у брытанскіх выбарах.
[рэдагаваць] Геаграфія
Акратыры і Дэкелія займаюць каля 3% плошчы Кіпру. Зь іх 60% зямлі належыць грамадзянам Кіпру ці Вялікабрытаніі, а 40% належаць Міністэрству абароны Вялікабрытаніі.
Акратыры разьмяшчаецца на поўдні выспы, недалёка ад гораду Лімасол. Дэкелія знаходзіцца на паўднёвым усходзе выспы, каля Ларнакі. Тэрыторыя Акратыры абкружаная грэцкім Кіпрам, а Дэкелія мяжуе як з грэцкім Кіпрам, так і з буфэрнай зонай ААН, якая падзяляе грэцкую і турэцкую часткі выспы.
На тэрыторыі Дэкеліі знаходзяцца два анклавы Рэспублікі Кіпр — вёскі Ксыліцімву і Армідыя.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Пад час утварэньня вайсковых базаў былі выбраныя незаселеныя тэрыторыі, але ў наш час у Акратыры і Дэкеліі жывуць каля 14,5 тыс. чалавек, зь якіх 7 тыс. мясцовых грэкаў-кіпрыётаў, 7,5 тыс. брытанскіх грамадзянаў. Грэкі працуюць як абслугоўваючы пэрсанал на вайсковых базах, ці займаюцца сельскай гаспадаркай па-за межамі базаў.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Акратыры і Дэкелія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Эўропы | ||
|---|---|---|
|
Азэрбайджан · Альбанія · Андора · Армэнія · Аўстрыя · Баўгарыя · Беларусь · Босьнія і Герцагавіна · Бэльгія · Ватыкан · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грузія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Кіпр · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Малдова · Мальта · Манака · Нарвэгія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партугалія · Польшча · Расея¹ · Рэспубліка Македонія · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турэччына¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія
|
||
| Непрызнаныя: | ||
| Залежныя тэрыторыі: |
Акратыры і Дэкелія · Аляндзкія выспы · Выспа Мэн · Гернсі · Гібральтар · Джэрсі · Фарэрскія выспы · Шпіцбэрген · Ян Маен
|
|
| ¹ Часткова знаходзіцца ў Азіі | ||