Татарстан
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: няма | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйныя мовы | татарская, расейская | ||||
| Палітычны статус | Аўтаномная рэспубліка | ||||
| Сталіца | Казань | ||||
| Прэзыдэнт | Мінтымэр Шэйміеў | ||||
| Прэм'ер-міністар | Растэм Міньнэханаў | ||||
| Старшыня парлямэнту | Фарыт Махэмэтшын | ||||
| Плошча - Усяго - % Вада |
68 000 km² 6,4% |
||||
| Насельніцтва - Усяго (2002) - Шчыльнасьць |
8 месца 3 768 200 55,4/км² |
||||
| Валюта | Расейскі рубель (RUR) | ||||
| Часавы пояс | UTC +3 | ||||
| Нацыянальны гімн | Гімн Рэспублікі Татарстан | ||||
Татарстан (па-расейску: Республика Татарстан, па-татарску: Tatarstan Respublikası, Татарстан Республикасы) — суб'ект Расейскае Фэдэрацыі (рэспубліка), знаходзіцца ў Прыволскай фэдэральнай акрузе.
Зьмест |
Геаграфія[рэдагаваць]
Татарстан знаходзіцца ў цэнтры Ўсходне-Эўрапейскае раўніны, прыкладна ў 797 км на ўсход ад Масквы, на зьліцьці дзьвюх буйных рэкаў — Волгі ды Камы.
Плошча Татарстану — 68 000 км², працягласьць тэрыторыі — 290 км з поўначы на поўдзень і 460 км з захаду на ўсход.
Татарстан мяжуе толькі зь іншымі суб'ектамі фэдэрацыі Расеі: Башкартастанам на ўсходзе, Арэнбурскаю, Самарскаю, Ульянаўскаю абласьцямі на поўдні, Чувашыяй на захадзе, Марый Эл на паўночным захадзе, Кіраўскаю вобласьцю і Ўдмуртыяй на поўначы.
Тэрыторыя Татарстану яўляе сабою раўніну ў лясной і лесастэпавай зоне зь невялікімі ўзвышшамі на правым беразе Волгі і паўднёвым усходзе рэспублікі. 90% тэрыторыі ляжыць на вышыні больш за 200 м над узроўнем мора.
Больш як 16% тэрыторыі Татарстану пакрытая лясамі, што складаюцца пераважна з дрэваў пераважна лісьцьвенных пародаў (дуб, ліпа, бяроза, асіна), хвойныя пароды прадстаўленыя сасною і ялінай. Мясцовая фаўна прадстаўленая 430 відамі пазванковых жывёлаў і сотнямі відаў беспазванковых.
Клімат — умерана-кантынэнтальны. Часам здараюцца засухі. Сярэдняя тэмпэратура студзеня (самага халоднага месяцу) −14°С, ліпеня (самага гарачага месяцу) +19°С. Сярэдняя колькасьць ападкаў ад 460 да 520 мм. Вэґэтацыйны пэрыяд складае каля 170 дзён.
Глебы вылучаюцца вялікаю разнастайнасьцю — ад шэрых лясных і падзолістых на поўначы і захадзе да розных відаў чарназёмаў на поўдні Татарстану (32% агульнае плошчы).
Насельніцтва[рэдагаваць]
Насельніцтва Татарстану складае 3 779 300 чалавек (перапіс 2002 г.), зь якіх прыкладна палова — татары. Іншыя буйныя этнічныя ґрупы — расейцы і іншыя. Для адзначэньня жыхара Татарстану ў незалежнасьці ад этнічнага паходжаньня ўжываецца тэрмін «татарстанец».
Гісторыя[рэдагаваць]
Сярэднявечча[рэдагаваць]
Татарская дзяржава існавала з 9 стагодзьдзя як Волская Булгарыя. Прыкладна ў 922 г. волскія булґары прынялі іслам ад місыянэраў з Багдаду. Каля 1230 г. тэрыторыя Татарстану была захопленая манґоламі на чале з Ханам Батыям, якія і далі булґарам назву «татары». У першай палове 15 стагодзьдзя татарскія землі сталіся асновай для Казанскага ханства.
У сярэдзіне 16 стагодзьдзя ханства далучанае да Масковіі царом Іванам IV Жахлівым, у 1552 маскавіты захопліваюць Казань. Частку татараў ґвалтоўна хрэсьцяць у праваслаўе, у Казані будуюцца праваслаўныя храмы. Да 1593 г. усе мячэты на далучаных да Масковіі тэрыторыях былі зьнішчаныя. Забарона на пабудову новых мячэтаў датрымалася да 18 стагодзьдзя, першыя новыя мячэты былі пабудаваныя ў 1766-1770.
Новы час[рэдагаваць]
У 19 стагодзьдзі Татарстан стаўся месцам зьяўленьня і шырокага распаўсюду Джаддызму (таксама вядомага як Эўраісьлям). Адметнасьць Джаддызму — талерантнасьць да іншых, не-ісламскіх рэліґіяў.
Пасьля Кастрычніцкае рэвалюцыі, грамадзянскае вайны 1918—1920-х гадоў і падаўленьня нацыянальна-вызваленчага руху, камуністамі была абвешчаная Татарская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Межы рэспублікі былі вызначаныя ў 1920 г. такім чынам, што ў яе склад не трапіла большая частка этнічных татарскіх тэрыторый, але наадварот трапіла шмат зямель, населеных расейцамі.
Сучаснасьць[рэдагаваць]
20 жніўня 1990 г. Татарстан абвясьціў незалежнасьць ад Расеі. 15 лютага 1994 г. паміж Татарстанам і ўрадам Расейскае Фэдэрацыі было падпісанае пагадненьне «Аб абмежаваньні сувэрэнітэту ў сфэры зьнешнеэканамічных сувязяў», якое часам кваліфікуецца як прызнаньне Расеяю незалежнасьці Татарстану, бо спасылаецца на Дэклярацыю аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце Рэспублікі Татарстану. З 1994 г. па 2000 г. Татарстан дэ-юрэ быў сувэрэннай дзяржаваю ў складзе Расеі, аднак паводле канстытуцыйнай рэформы 2000 году Татарстан ужо яскрава заявіў аб сабе як частцы Расейскае Фэдэрацыі.
Палітычны лад[рэдагаваць]
Рэспубліка Татарстан — суб'ект Расейскае Фэдэрацыі. Большасьць суб'ектаў РФ павязаныя з фэдэральным урадам Фэдэральнаю Дамовай, але адносіны татарскага ўраду з фэдэральным цэнтрам больш складаныя і вызначаныя канстытуцыяю ад 2000 году, якая не ва ўсім адпавядае Канстытуцыі Расеі. Паводле яе Рэспубліка Татарстан ёсьць дэмакратычная прававая дзяржава, асацыяваная з Расейскаю Фэдэрацыяй паводле Канстытуцыі Расейскае Фэдэрацыі, Канстытуцыі Рэспублікі Татарстану і Дзяржаўнаю дамовай паміж Расеяй і Татарстанам, і суб'ект Расейскае Фэдэрацыі. Дзеючы прэзыдэнт Мінцімір Шайміеў быў прапанаваны на гэтую пасаду прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным і 25 сакавіка 2005 года зацьвержаны парлямэнтам Татарстану.
Аднапалатны татарстанскі парлямэнт (Дзяржаўны Савет, Däwlät Sovetı) складаецца з 100 дэпутатаў: 50 абіраюцца па партыйных сьпісах, 50 — па аднамандатных акругах.
Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць]
У складзе рэспублікі Татарстан ёсьць 43 раёны, 20 местаў (зь іх 14 — рэспубліканскага падначаленьня), 21 пасёлак мескага тыпу, 897 сельскіх саветаў. Сталіца — места Казань.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Татарстан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||
