Дуб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дуб
Marktræ (Quercus).JPG
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Аддзел Пакрытанасенныя
Кляса Двухдольныя
Атрад Букакветныя
Сямейства Букавыя
Род Дуб
Бінамінальная намэнклятура
Quercus

Дуб (Quercus) — род вечназялёных і лістападных дрэваў і кустоў сямейства букавых. Вядома каля 600 відаў, пашыраных пераважна ў Паўночным паўшар’і й гарах Паўднёвай Амэрыкі.

Зьмест

[рэдагаваць] Батанічнае апісаньне

Дрэвы вышынёй да 30-40 м, у дыямэтры больш за 1 м. Лісьце зубчастае або лопасьцевае. Кветкі тычынкавыя ў каташках, песьцікавыя — адзіночныя. Плод — жолуд. Жыве 400—500 і больш гадоў.

Цьвітуць у красавіку-траўні, плады высьпяваюць у верасьні-кастрычніку. У батанічных садах і парках 16 інтрадукаваных відаў і 7 форм. Найбольш вядомыя: дуб паўночны, балотны, аксамітавы.

[рэдагаваць] Распаўсюджваньне

[рэдагаваць] У Сусьвеце

[рэдагаваць] У Беларусі

На Беларусі дуб звычайны, або летні пашыраны па ўсёй тэрыторыі, на поўдні ўтварае дубовыя лясы. Дуб скальны, або сядзячакветны расьце ў Белавескай пушчы.

[рэдагаваць] Выкарыстаньне

Дрэва дае каштоўную прамысловую сыравіну.

[рэдагаваць] Драўніна

Драўніна цьвёрдая й гнуткая з высокімі фізіка-механічнымі й тэхнічнымі ўласьцівасьцямі з прыгожай тэкстурай, выкарыстоўваецца ў розных галінах прамысловасьці й гаспадаркі:

[рэдагаваць] Кара

Кара мае да 12% танідаў, што выкарыстоўваецца як добры дубільнік і добры лекавы (вяжучы) сродак.

[рэдагаваць] Жалуды

Жалуды ідуць на корм жывёле і прыгатаваньне сурагату кавы.

[рэдагаваць] Дрэвы

Многія віды высокадэкаратыўных дрэваў выкарыстоўваюцца ў зялёным будаўніцтве (адзіныя і групавыя пасадкі, алеі, масівы, абсадка дарог).

[рэдагаваць] Помнікі прыроды

Шмат якія экзэмпляры аб’яўлены помнікамі прыроды.

[рэдагаваць] Сакральнае значэньне

[рэдагаваць] Цікавосьці й гістарычныя зьвесткі

Раней на Беларусі са ствалоў дубоў рабілі лодкі-дубы (чаўны).


[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Дубсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах