Белавеская пушча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Белавеская пушча — найболей буйны астатак рэліктавага першабытнага раўніннага леса, які ў дагістарычныя поры рос на тэрыторыі Эўропы. Паступова ён быў высечаны і ў адносна непарушаным стане ў выглядзе буйнога масіва захаваўся толькі ў Белавескім рэгіёне (тэрыторыя Беларусі і Польшчы). У 1992 г. рашэньнем ЮНЭСКО Дзяржаўны нацыянальны парк «Белавеская пушча» уключаны ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны чалавецтва. У 1993 г. яму прысвоены статут біясфэрнага запаведніка, а ў 1997 г. ён узнагароджаны Дыплёмам Рады Эўропы.

Эўрапейскі зубар

Белавеская пушча зьяўляецца ўнікальным і буйнейшым масівам старажытных лясоў, тыповых для раўнін Сярэдняй Эўропы. Сярэдні ўзрост лясоў Белавескай пушчы складае больш 100 гадоў, асобныя ўчасткі лесу маюць узрост 250—350 гадоў. У Пушчы зарэгістравана больш тысячы дрэваў-волатаў (400—600 летнія дубы, 250—350 летнія ясені і хвоі, 200—250 летнія елкі). Белавеская пушча па ліку відаў расьлін і жывёлін ня мае сабе роўных у Эўропе. Тут растуць 958 відаў судзінкавых споравых і насенных расьлін, зарэгістравана 260 відаў мохаў і мохападобных, больш 290 відаў лішайнікаў і 570 відаў грыбоў. У сьпісе фаўны Белавескае пушчы налічваецца 59 відаў млекакормячых, 227 відаў птушак, 7 відаў гадаў, 11 відаў земнаводных, 24 віды рыб і больш 11 000 беспазванковых жывёлін. Тут жыве самая буйная ў сьвеце папуляцыя зуброў. З буйных траваедных жывёлін тут сустракаюцца высакародны алень, дзік, казуля і лось, з драпежнікаў насяляюць воўк, лісіца, рысь, барсук, куніца лясная, выдра і іншыя. У Пушчы захаваліся ўнікальныя супольнасьці беспазванковых — насельнікаў мёртвай і гнілой драўніны, кнотавых грыбоў, верхавых і нізінных балотаў. Флора і фаўна прадстаўленыя вялікім лікам рэдкіх відаў расьлін (піхта, дуб скальны, лілея-саранка, астранцыя вялікая, званочак ліліелісны), жывёлін (зубар, рысь, барсук) і птушак (арлан-белахвосты, зьмяяяд, чорны бусел, журавель шэры, падорлік малы, пугач, няясыць барадатая, сыч вераб'іны, дзяцел беласьпінны, дзяцел трохпальцы, сіваграк, чарацянка вяртлявая і шматлікія іншыя), занесеных у Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь.

[рэдагаваць] Гісторыя

Як ахоўная прыродная тэрыторыя, Белавеская пушча вядомая яшчэ з канца XIV — пачатку XV стагодзьдзяў. З 1413 знаходзілася ў польскім валоданьні, а ў 1795 увайшла ў склад Расеі. З 1919 г. Пушча перайшла да Польшчы, дзе ў 1921 было створана ляснікоўства «Рэзэрват» (4693 га) і абхопленае абсалютна запаведнай аховай 1061 га. У 1939 Белавеская пушча ўвайшла ў склад БССР і на яе тэрыторыі быў арганізаваны Беларускі дзяржаўны запаведнік «Белавеская пушча». З 1957 Пушча мела статус Дзяржаўнай запаведна-паляўнічай гаспадаркі, у 1991 рэарганізаваная ў Дзяржаўны нацыянальны парк.

На тэрыторыі Дзяржаўнага нацыянальнага парку «Белавеская пушча» находзіцца ўрадавая рэзыдэнцыя Віскулі. У 1991 у гэтай рэзыдэнцыі былі падпісаныя Белавескія дамовы, якія вызначылі распад СССР.

[рэдагаваць] Спасылкі

 Белавеская пушчасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады