Сіваграк
| Сіваграк | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Птушкі |
| Атрад | Ракшападобныя |
| Сямейства | Сівагракавыя |
| Від | Сіваграк |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Coracias garrulus | |
| Арэал | |
| Арэал | |
Сівагра́к, сівы́ сівагра́к (лат. Coracias garrulus) — буйны птах атрада ракшападобных памерам з голуба.
Зьмест |
Апісаньне [рэдагаваць]
Памерам з голуба. Даўжыня цела 32-35 см, маса 140-160 г. Склад цела шчыльны, дзюба моцная. Агульная афарбоўка зеленавата-блакітная зь яркім адлівам. На крылах і хвасьце ёсьць цёмна-сінія ўчасткі. Сьпіна глініста-карычневая. Полавы дымарфізм слаба выяўлены. Афарбоўка маладых птушак бледнаватая.
Пашырэньне [рэдагаваць]
Эўразія й Паўночна-Заходняя Афрыка. Тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў межах пашырэньня віду. Параўнальна нядаўна ў невялікай колькасьці гнездавалася на поўначы краіны. Найбольш пашырана на Палесьсі.
Мейсцы пражываньня [рэдагаваць]
Аддае перавагу старым рэдкім лясам паблізу рачных абалонаў, каля вазёраў, высечак, лугоў, палёў, выганаў. Часта селіцца паблізу высакавольтавых ліній, у старых занядбаных парках, прысадах, гаях. Неабходныя ўмовы - наяўнасьць дуплаватых дрэваў.
Асаблівасьці [рэдагаваць]
Прылятае паміж 15 красавіка і 15 траўня. Дакладныя тэрміны прылёту і гнездаваньня залежаць ад ходу вясны і геаграфічнага месцазнаходжаньня мясцовасьці. Займае дуплы асін, дубоў, вольхаў, сосен, вербаў, радзей старых ігруш, яблынь, таполяў, ліп. Дуплы выкарыстоўвае некалькі гадоў запар. Нярэдка засяляе й штучныя гняздоўі (галачнікі).
Крыніцы [рэдагаваць]
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня віды жывёлаў і расьлінаў. Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |