Блакітны колер
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Блакітны (Цыян, сіне-зялёны) — каляровы дыяпазон паміж зялёным і сінім, з даўжынёй хвалі прыкладна ад 485 да 500 нанамэтраў. У беларускай мове традыцыйна блакітным завецца колер, бліжэйшы да сіняга, а таксама разьведзены, бляклы сіні колер. Блакітным або цыянавым таксама завуць адзін з трох колераў сыстэмы CMYK (па-ангельску: Cyan).
Зьмест |
[рэдагаваць] Блакітныя прыродныя фарбавальнікі і пігмэнты
- Біруза (мае зеленавата-блакітныя адценьні)
- Лазурыт служыў у старажытнасьці адным зь нешматлікіх вядомых сініх пігмэнтаў, таму быў вельмі дарагі (асноўная крыніца — Індыя)
[рэдагаваць] Блакітнае неба і фізыка зроку
- Блакітным выглядае неба. На самай справе неба выпускае (дакладней, расьсейвае) прамяні ўсіх бачных колераў, але ступень расьсейваньня зваротна прапарцыйная даўжыні хвалі у 4-й ступені, г.з ў бачным дыяпазоне максымальная для фіялетавых, сініх і блакітных прамянёў. Для вока такая сумесь здаецца блакітнай.
[рэдагаваць] Паліграфія
- У сыстэме CMYK адзін з чатырох асноўных колераў завецца блакітным — хоць у рэчаіснасьці гэты стандартызаваны колер варта зваць хутчэй сіне-зялёным (гл. Cyan).
[рэдагаваць] Назвы блакітных адценьняў
- Бірузовы
- Валошкавы
- Нябесны
- Перванш, колер
[рэдагаваць] У культуры і этнаграфіі
[рэдагаваць] Іншыя літаратурна-культурныя асацыяцыі
- Блакітны — колер мары і ідэальнасьці. Адгэтуль паняцьці «блакітная мара» (гэта значыць выдатная і цяжкадасягальная).
- Матэрыяльным «увасабленьнем» блакітнага колеру лічыцца камень тапаз.
- Блакітны — гомасексуальны мужчына на жаргоне.
| Колеры вясёлкі | |
|---|---|