Нарач
| Возера
Нарач
|
|||||||||||||||||||||||
|
Месцазнаходжаньне Нарачы
Нарач
|
|||||||||||||||||||||||
На́рач — возера ў Беларусі, у Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Разьмешчанае ў басэйне ракі Нарач. Уваходзіць у Нарачанскую групу азёраў.
Нарач — самае вялікае возера ў Беларусі. Плошча — 79,6 км². Найбольшая глыбіня — 24,8 м. Даўжыня найбольшага папярэчніка — 12,8 км. Даўжыня берагавой лініі — 41 км. Аб'ём вады — 710 млн м³. Плошча вадазбору — 199 км². Нарач насяляе дваццаць два віды рыб, зь іх найбуйнейшы — шчупак.
Возера Нарач утварылася некалькі тысячагодзьдзяў таму, пры адступе ледніка. На шляху ледніка да поўначы паўстала Сьвянцянская града. Вада ад талага лёду ўтварыла вялізную водную прастору, зь якой пасьля, з паніжэньнем узроўня вады, вылучыліся азёры, якія ўтварылі Нарачанскую групу. Нарач — тыповы прадстаўнік прыроды поўначы Беларусі — Беларускага Паазер'я.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Падчас Першай сусьветнай вайны ў 1916 годзе ў навакольлях возера праводзілася Нарачанская апэрацыя — няўдалая спроба наступу расейскай арміі.
У 1921[1]—1939[2] гады, возера Нарач знаходзілася на тэрыторыі Польскай Рэспублікі і было самым вялікім возерам гэтай краіны.
[рэдагаваць] Галерэя
[рэдагаваць] Зноскі
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Нарач — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Нарачанскія азёры | |
|---|---|
| Сем цудаў Беларусі | ||
|---|---|---|