Сафійскі сабор (Полацак)
Каардынаты: 55°29′10.00″ пн. ш. 28°45′31.40″ у. д. / 55.4861111° пн. ш. 28.7587222° у. д.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
- Сярэдзіна XI стагодзьдзя — пабудова Усяславам Чарадзеям.
- 1494—1501 — грунтоўная перабудова ў абарончы храм з чатырма нарожнымі вежамі.
- Канец XVI стагодзьдзя — перайшоў да уніятаў.
- 1607 — будынак пацярпеў ад пажару
- 1618 — адбудаваны пасьля пажараў.
- 1643 — пажар у Сафійскім саборы
- 1705, 11 ліпеня — забойства Пятром I ў Сафійскім саборы 6 уніяцкіх сьвятароў ды манахаў.[1]
- 1710 — узарваны расейскім войскам.
- 1738—1750 — адбудаваны ў стылі віленскага барока уніятам Янам Гляўбіцам.
- канец 1970-х — рэстаўрацыя Сафійскага сабору
- 1985 — разьмяшчэньне ў Сафійскім саборы новага аргану «Рыгер-Клос» работы чэскіх майстроў
Сёньня Сафійскі сабор зьяўляецца музэем, канцэртнай заляй з арганам.
Архітэктура [рэдагаваць]
Полацкі Сафійскі сабор быў першым мураваным храмам на тэрыторыі Беларусі. Збудаваны ў 1040-я — 1060-я гады — часы росквіту незалежнага Полацкага княства храм, па меркаваньні шэрагу навукоўцаў (першы гэтую вэрсію выказаў Міхась Ткачоў), быў у часы найбольш вострых сутыкненьняў з Маскоўскім княствам перабудаваны ў абарончы храм, які падобна вежы-данжону стаў апошнім пунктам абароны места. Перабудаваная Сафія з чатырма абарончымі нарожнымі вежамі, магчыма, была прататыпам абарончага храму, пачынальніцай усяе традыцыі абарончага храмабудаўніцтва ў Вялікім княстве.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Баўтовіч Міхась. Полацкія мучанікі. Полацк: Сафія. 2000.
Літаратура [рэдагаваць]
- Арлоў У. А.. Таямніцы Полацкай гісторыі. — Менск: «Беларусь», 1994. — 463 с. — ISBN 5-338-01005-4 (перавыданьні 2000 ды 2002).
- Лазука Б. А. Беларускае барока. — Менск: «Беларусь», 2001.
- Страчаная спадчына / Уклад. Габрусь Т. В. — Менск: «Беларусь», 2003.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сафійскі сабор (Полацак) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||