Базыліка
Базыліка — выцягнутае прастакутнае збудаваньне культавага або грамадзкага прызначэньня. Апорнымі слупамі, аркадамі ці калёнамі базыліка падзялялася ўздоўж на асобныя нэфы, прычым цэнтральны зь іх быў звычайна вышэйшы за бакавыя. Нэфаў можа быць тры, пяць, ці (радзей) сем, прычым цэнтральны высокі нэф мае асобныя вокны для асьвятленьня, разьмешчаныя вышэй бакавых нэфаў.
Сёньня слова "базыліка" разумеецца ў двох сэнсах: архітэктурным і царкоўным.
[рэдагаваць] Рымская базыліка
У Старадаўніх Грэціі й Рыме гэта быў грамадзкі будынак для суду, гандлю і г.д. Найпершая зь вядомых базылікаў датуецца 2 стагодзьдзем да н.э. (у Пампэях, Італія).
[рэдагаваць] Базылікальны храм
Калі Рымская імпэрыя сталася афіцыйна хрысьціянскай, "базылікай" сталі таксама пазначаць значную каталіцкую бажніцу, якой быў нададзены гэты статус Папай Рымскім.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Базыліка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Сакральная архітэктура | |
|---|---|
| Хрысьціянскія |
Крыжова-купальны храм · Шатровы храм · Базыліка · Ратонда · Васьмярык на чацьверыку · Надбрамны храм · Жалезная царква · Зальны храм
|
| Нехрысьціянскія | |
| Плян і аб’ёмы | |
| Памяшканьні | |
| Апорныя канструкцыі | |
| Скляпеньні і перакрыцьці | |
| Храмавыя збудаванні | |
| Гэта — накід артыкула па архітэктуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |