Наас
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Пэрыптэр: б — наас
Наас (грэц. ναός) — галоўная прастора крыжова-купальнага храма, дзе падчас службы знаходзяцца парафіяне. У пляне ёй адпавядае восем квадратных ці прастакутных ячэек-травеяў, што групуюцца вакол цэнтральнага падкупальнага квадрата. З усходу да нааса прымыкае алтар — найважлівае памяшканьне храму, дзе адбываецца літургія.
Гэты прыём арганізацыі нутранае прасторы храма быў запазычаны са старажытнагрэцкай архітэктуры. Першапачаткова наасам была малітоўная заля - галоўнае памяшканьне антычнага храму, дзе знаходзілася скульптурная выява боства.
Літаратура [рэдагаваць]
|
|||||||||||||||||||||||
Наас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў