Кампаніла
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Кампані́ла (па-італьянску: campanile — «званіца») — у італьянскай архітэктуры Сярэднявечча й Адраджэньня квадратная (радзей круглая) ў аснове званіца, якая стаіць як правіла асобна ад асноўнага будынка храма. Правобразам кампанілы паслужылі сярэднявечныя гарадзкія вежы. Кампанілы мелі ў вышыню 4, 5 і больш паверхаў; пры гэтым вышыня паверхаў, а таксама велічыня або колькасьць аконных праёмаў звычайна ўзрасталі зьнізу дагары (ніжнія паверхі часта наагул былі глухімі), што стварала своеасаблівы эфэкт накіраванасьці ўвысь.
Найбольш вядомай у сьвеце кампанілай зьяўляецца круглая Пізанская вежа.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Кампаніла — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Сакральная архітэктура | |
|---|---|
| Хрысьціянскія | |
| Нехрысьціянскія | |
| Плян і аб’ёмы | |
| Памяшканьні | |
| Апорныя канструкцыі | |
| Скляпеньні і перакрыцьці | |
| Храмавыя збудаванні | |