Алтар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Алтары

Алтар — мейсца, на якім жрацы прыносілі ахвяраваньні богу, згодна са старажытным значэньнем. Пазьней, калі сталі будаваць сталыя бажніцы, так называлася галоўная ўсходняя частка гэтага будынка, у якой зьдзяйснялася богаслужэньне. У юдэяў алтары адрозьніваліся паміж сабою па сваёй форме й архітэктуры ў залежнасьці ад тых мэтаў, дзеля якіх яны служылі. У іх былі алтары для спальваньня жывёлы й алтары бяскроўныя, на якіх спальвалі хлебныя дары й курылі фіміям[1].

У хрысьціянскім царкоўна-рэлігійным кульце алтары зьявіліся толькі ў часы панаваньня рымскага імпэратара Канстантына Вялікага ў IV стагодзьдзя, а пачынаючы з V стагодзьдзя пачалі ўпрыгожваць алтар крыжам, а з часоў папы Грыгорыюса VI у каталіцкай царкве стала звычаем будаваць у касьцёле па некалькі алтароў, адзін зь якіх зьяўляўся галоўным. У праваслаўнай царкве алтаром прынята называць частку храма, прызначаную для сьвятароў і адзьдзеленую ад сярэдняй часткі храма высокім іканастасам.[1]

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ a b Скарына Ф. Творы:… С. 162.
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах