Анатоль Грыцкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анатоль Грыцкевіч
Дата нараджэньня 31 студзеня 1929(1929-01-31)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 студзеня 2015(2015-01-20) (85 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы Менскі мэдычны інстытут
Занятак навуковец
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d] (1986)

Анато́ль Пятро́віч Грыцке́віч (31 студзеня 1929, Менск — 20 студзеня 2015) — беларускі гісторык. Чалец-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Эўразіі (1996), доктар гістарычных навук (1986), прафэсар (1987). Брат Валянціна Грыцкевіча.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1950 годзе скончыў Менскі мэдычны інстытут. У 1955 годзе — Менскі пэдагагічны інстытут замежных моваў, у 1958 годзе — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Працаваў лекарам[1]. 3 1959 году — у інстытуце гісторыі АН Беларусі, з 1975 загаднік катэдры Менскага інстытуту культуры (з 1993 году — Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры), адначасна ў 1996—2000 гадох дырэктар Беларускага інстытуту Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

У 2009 годзе ачоліў грамадзкі арганізацыйны камітэт «Міленіюм Літвы». У звароце арганізацыйнага камітэту паведамлялася, што назва Літва датычыцца старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе ліцьвінамі[2].

Дасьледаваў гісторыю Беларусі пэрыяду фэадалізму, прыватнаўласьніцкія месты, гістарыяграфію. Вывучаў рэлігійныя праблемы ў Вялікім Княстве Літоўскім, становішча праваслаўнай царквы, уніяцтва[3]. Таксама дасьледаваў гісторыю Беларусі часоў барацьбы за незалежнасьць, Слуцкі збройны чын, беларуска-летувіскія адносіны[4]. Быў сябрам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ[5].

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1963 годзе напісаў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё прыватнаўласьніцкага гораду Беларусі ў XVI—XVIII стст.»[6]. У манаграфіях «Частновладельческие города Белоруссии в ХVI—ХVIII вв.» (1975)[7], «Социальная борьба горожан Белоруссии в ХVI—ХVIII вв.» (1979)[8] вызначыў колькасьць прыватнаўласьніцкіх местаў, іхнія тыпы, узровень эканамічнага разьвіцьця, сыстэму кіраваньня, іхнюю ролю як вайсковай апоры, грунтоўна прааналізваў Магдэбурскае права[9]. У 1984 годзе напісаў доктарскую дысэртацыю на тэму Сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё прыватнаўласьніцкіх гарадоў Беларусі ў XVI—XVIII стагодзьдзях[10].

Аўтар публікацыяў па гісторыі шляхецкага стану, генэалёгіі шляхты і выбранцаў.

  • Слуцк: Гіст. нарыс = Слуцк: Ист. очерк.. — Мн.: Госиздат БССР. Ред. соц.-экон. лит., 1960. — 63 с.
  • Слуцк: Гістарычна-эканамічны нарыс = Слуцк: Ист.-экон. очерк / А.Грицкевич. — Мн.: Беларусь, 1970. — 112 с.
  • Грицкевич, А. П. Старажытны горад на Случы: Гіст. нарыс. = Древний город на Случи: Ист. очерк. — Мн.: Полымя, 1985. — 158 с. — (По родному краю). — ISBN 30000
  • Грыцкевіч, А. П. Вакол «Слуцкага паўстаньня» (Барацьба з контррэвалюцыяй у Беларусі ў апошні пэрыяд грамадзянскай вайны) = Вакол "Слуцкага паўстання" : Барацьба з контррэвалюцыяй у Беларусі ў апошні перыяд грамадзян. вайны.. — Мн.: 1987. — 63 с.
  • Якой быць беларускай гістарычнай навуцы // Полымя. — 1992. — № 5. — С. 202—228.
  • Бітва пад Оршай 8 верасня 1514 г // Спадчына. — 1992. — № 6.
  • Шляхта Вялікага княства Літоўскага да Люблінскай уніі 1569 году // Годнасьць. — 1993. — № 1. — С. 16—27.
  • Грыцкевіч А. Слуцкае паўстаньне 1920 г. — збройны чын у барацьбе за незалежнасьць Беларусі = Слуцкае паўстанне 1920 г. — збройны чын у барацьбе за незалежнасць Беларусі // Спадчына. — 1993. — № 2. — С. 2-1.
  • Як выйсьці з крызісу = Як выйсці з крызісу // Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 4. — С. 117—119.
  • Погляды Усевалада Ігнатоўскага на гісторыю Беларусі фэўдальнага пэрыяду = Погляды Усевалада Ігнатоўскага на гісторыю Беларусі феадальнага перыяду // Беларусика = Albaruthenika: Кн. 3: Нацыянальныя і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 64—70.
  • Актуальныя праблемы беларускай гістарычнай навукі і адукацыі // Наш Радавод. — Кн. 6. — Ч.1. — Гродна: 1994. — С. 7—21.
  • Сёньняшнія клопаты беларускай гістарыяграфіі = Сённяшнія клопаты беларускай гістарыяграфіі // Белорусский сб. — СПб.: 1998. — В. 1. — С. 7—15.
  • Заняпад беларускай мовы ў Беларуска-Літоўскім гаспадарстве ў ХVІІІ стагоддзі // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы.. — Вільня: Gudas, 2000.
  • Каранацыя Міндоўга як дзяржаўны акт // круглы стол «Каранацыя Міндоўга на караля і ўтварэнне новай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі» : Даклад. — Скарынаўскі Цэнтр. 27 чэрвеня 2003.
  • Дзень беларускай вайсковай славы // Наша слова. — 2003. — 3 верасьня.
  • Аршанская бітва 1514 года і яе ўдзельнікі // Наша слова. — 2005. — 31 жніўня.
  • Грыцкевіч, А. П. Слуцкае паўстаньне 1920 г. = Слуцкае паўстанне 1920 г. : гістарычны нарыс. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 25 с. — ISBN 985-504-022-8
  • Грыцкевіч, А. П. Старонкі нашай мінуўшчыны : [ад XIV ст. да нашага часу] / [прадмова А. Мальдзіса]. — Мінск: Кнігазбор, 2009. — 468 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-6930-05-1
  • = Западный фронт РСФСР. 1918―1920. Борьба между Россией и Польшей за Белоруссию / Анатолий Грицкевич. — Минск: Харвест, печ. 2009 (макет 2010). — 494 с. — (Неизвестные войны).
  • Грицкевич, А. П. Барацьба за Ўкраіну = Борьба за Украину, 1917―1921 / Анатолий Грицкевич. — Минск: Современная школа, печ. 2010 (макет 2011). — 526,[1] с. — (Неизвестная история). — 3050 ас. — ISBN 978-985-539-151-8
  • Грунвальд напамін, што мы нацыя рыцараў і асілкаў // Брылёўскі летапіс. — № 15. — С. 2-3. — травень 2010.
  • Выбранае / Анатоль Грыцкевіч. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 604 с. — (Беларускі кнігазбор : БК / Інстытут літаратуры імя Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя 2, Гісторыка-літаратурныя помнікі).
  • Грыцкевіч, А. П. Сьцягі Оршы: гістарычны нарыс = Сцягі Оршы : [8 верасня 1514: гістарычны нарыс]. — Мн.: А. М. Вараксін, 2014. — 64 с. — (Славутыя бітвы / галоўны рэдактар У. Арлоў). — 500 ас. — ISBN 978-985-709249-9

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Грыцкевіч Анантоль Пятровіч // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 165.
  2. ^ Марат Гаравы. Створаны грамадзкі аргкамітэт сьвяткаваньня 1000-годзьдзя назвы Літва пад старшынствам прафэсара Анатоля Грыцкевіча // БелаПАН, 22 студзеня 2009 г. Праверана 14 кастрычніка 2014 г.
  3. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 489.
  4. ^ Грыцкевіч Анатоль Пятровіч // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 558.
  5. ^ Юрась Беленькі: Анатоль Грыцкевіч — гэта асоба ўнікальная // Радыё «Свабода», 20 студзеня 2015 г. Праверана 21 студзеня 2015 г.
  6. ^ Социально-экономическое развитие частновладельческого города Белоруссии в XVI—XVIII вв.: (по материалам Слуцка): автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук / А. П. Грицкевич. — Минск: Наука и техника, 1963. — 20 с
  7. ^ Частновладельческие города Белоруссии в ХVI-ХVIII вв.: Соц.-экон. исслед. истории городов / АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1975. — 248 с.
  8. ^ Социальная борьба горожан Белоруссии (XVI—XVIII вв.) / Науч.ред. В. С. Поссе. — Мн.: Наука и техника, 1979. — 152 с.
  9. ^ Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. С. 277.
  10. ^ Социально-экономическое развитие частновладельческих городов Белоруссии в ХVI — ХVIII веках: Автореф. дис. на соиск. учен. степ. д-ра ист. наук: (07.00.02) / Вильнюс. гос. ун-т им. В.Капсукаса. — Вильнюс, 1984. — 44 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]