Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ
| Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ | |
| Лідэр партыі | Зянон Пазьняк (в.а. на Беларусі Юры Беленькі) |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 26 верасьня 1999 (13 гадоў таму) |
| Штаб-кватэра | Менск |
| Ідэалёгія | кансэрватызм, хрысціянская дэмакратыя |
| Колькасьць | блізу 3500 (лістапад 2000)[1] |
| Дэвіз | Жыве Беларусь! |
| Афіцыйны сайт | www.narodnaja-partyja.org |
Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ — беларуская палітычная партыя на чале зь Зянонам Пазьняком.
КХП-БНФ — адна зь дьзвюх палітычных партыяў, якія фактычна ўтварыліся ў 1999 годзе пасьля расколу Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне», шырокага палітычнага руху, заснаванага ў кастрычніку 1988 году, і Партыі БНФ, заснаванай ў 1993 годзе. Як і Партыя БНФ, КХП-БНФ заяўляе пра сябе як пра палітычную і юрыдычную пераемніцу «старога» БНФ.
У верасьні 1999 году 4-ы зьезд БНФ, праведзены прыхільнікамі З. Пазьняка і праігнараваны прыхільнікамі В. Вячоркі, прыняў новую (удакладненую) назву — Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ. Зянон Пазьняк быў пераабраны Старшынём Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ.
КХП-БНФ грунтуецца на ідэалёгіі беларускага нацыянальнага адраджэньня і кансэрватыўных каштоўнасьцях. Партыя ажыцьцяўляе сваю палітычную праграму шляхам прапаганды ідэяў і ўдзелу ў фармаваньні канстытуцыйных ворганаў дзяржаўнай ўлады Беларусі. Галоўная мэта КХП-БНФ — «усталяваньне дэмакратычнага грамадзтва і пабудова моцнай беларускай дзяржавы»[2]. Партыя выступае за культурна-нацыянальнае адраджэньне беларускай нацыі, за разьвіцьцё беларускай культуры ды культуры ўсіх нацыянальных супольнасьцяў Беларусі. Ад заснаваньня ладзіць байкот усіх выбараў празь перашкоды ў допуску да назіраньня.
Зьмест |
Кіраваньне [рэдагаваць]
- Зьезд. Зьбіраецца аднойчы на 2 гады. Зацьвярджае кірункі дзейнасьці. Выбірае Сойм, старшыню ды Рэвізійную камісію. Ухваляе пастановы большасьцю галасоў пры наяўнасьці 2/3 удзельнікаў.
- Сойм. Склікаецца штомесяц. Вызначае склад, парадак працы й кіраўніцтва Ўправы. Вылучае прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі. Ладзіць кіраваньне ўласнасьцю. Вызначае парадак прадстаўніцтва на Зьезьдзе.
- Управа. Зьбіраецца штотыдзень. Ухваляе пастановы большасьцю галасоў пры наяўнасьці больш як паловы сябраў. Выконвае пастановы Зьезду ды Сойму. Ладзіць сувязь зь іншымі ўстановамі краіны. Вядзе ўлік суполак.
- Рэвізійная камісія. Наглядае за кіраваньнем сродкамі Соймам ды Ўправаю. Сочыць за іх пасяджаньнямі. Накіроўвае справаздачы Зьезду.
Ініцыятывы [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Структуры. Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ. Праверана 7 студзеня 2012 г.
- ^ Сведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь