Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь
Канстыту́цыя Рэспу́блікі Белару́сь — найвышэйшы закон, якім замацаваны прынцып вяршынства права. Дзяржава, усе яе ворганы і службовыя асобы дзейнічаюць у рамках Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасьці зь ёю актаў заканадаўства. Забесьпячэньне правоў і свабодаў грамадзян Рэспублікі Беларусь ёсьць найвышэйшай мэтай дзяржавы.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь усталёўвае адказнасьць дзяржавы перад грамадзянінам за стварэньне ўмоваў для свабоднага і годнага разьвіцьця асобы, а таксама адказнасьць грамадзяніна перад дзяржавай за няўхільнае выкананьне абавязкаў, ускладзеных на яго Канстытуцыяй.
Канстытуцыя гарантуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь права на ахову здароўя, у тым ліку бясплатнае лячэньне ў дзяржаўных установах аховы здароўя. Асноўным Законам гарантуецца таксама бясплатная агульная сярэдняя, прафэсійна-тэхнічная адукацыя. Сярэдняя спэцыяльная і вышэйшая адукацыя даступная для ўсіх у адпаведнасьці са здольнасьцямі кожнага. Грамадзяне маюць права на сацыяльнае забесьпячэньне ў старэчым узросьце, у выпадку хваробы, інваліднасьці і ў іншых выпадках, прадугледжаных законам. Канстытуцыя замацоўвае права кожнага грамадзяніна на юрыдычную дапамогу для ажыцьцяўленьня і абароны правоў і свабодаў.
Зьмест |
[рэдагаваць] 1994
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 году. Гэта была пятая па ліку Канстытуцыя ў гісторыі Беларусі (раней Канстытуцыі БССР прымаліся ў 1919, 1927, 1937, 1978). Канстытуцыя 1994 году абвясьціла Рэспубліку Беларусь унітарнай дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавай. Тэрмін «сацыяльна-прававая дзяржава» азначае, што асноўнай мэтай РБ зьяўляецца стварэньне ўмоваў для свабоднага разьвіцьця асобы, рэалізацыя яе інтарэсаў у рамках існых законаў. Канстытуцыя ўстанавіла новую — прэзыдэнцкую форму дзяржаўнага кіраваньня. Пры прэзыдэнцкай форме кіраваньня Прэзыдэнт зьяўляецца кіраўніком дзяржавы. Ён фармуе вышэйшы выканаўчы орган улады — урад (Савет Міністраў) і нясе адказнасьць за яго дзейнасьць.
[рэдагаваць] 1996
24 лістапада 1996 году ў рэспубліцы абвастрыўся крызіс паміж заканадаўчай (Парлямэнт) і выканаўчай (Прэзыдэнт, Савет Міністраў) уладамі. Быў прызначаны рэфэрэндум, на якім пытаньне пра ўнясеньне зьменаў у тэкст Канстытуцыі насіла кансультацыйны статус. 24 лістапада 1996 году рэфэрэндум адбыўся.
[рэдагаваць] 2004
17 кастрычніка 2004 году была прынятая канстытуцыя з новай рэдакцыяй артыкула 81, які скасаваў абмежаваньне абірацца прэзыдэнтам ня больш за два тэрміны запар.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 году
- Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 году
- Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь са зьмяненьнямі і дапаўненьнямі ад 24.11.1996 г. і 17.10.2004 г.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў