Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура НС РБ
Папярэднік Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь
Дата ўтварэньня 28 лістапада 1996 (18 гадоў таму)
Тып Дзьвюхпалатны
Юрыдычны статус Парлямэнт
Месцазнаходжаньне Менск, Беларусь
Старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка
Бюджэт 25 814 мільёнаў рублёў [1] (2010 год; 8 623 тысячы $[2])

Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь — вышэйшы заканадаўчы орган Беларусі, утвораны 28 лістапада 1996 году[3]. Складаецца зь дзьвюх палат — Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Склад Палаты прадстаўнікоў — 110 дэпутатаў. Абраньне дэпутатаў ажыцьцяўляецца на аснове ўсеагульнага, вольнага, роўнага, прамога выбарчага права пры таемным галасаваньні.

Будынак Палаты прадстаўнікоў на вуліцы Савецкай у Менску

Савет Рэспублікі зьяўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Ад кожнай вобласьці і гораду Менску абіраюцца на пасяджэньнях дэпутатаў мясцовых Саветаў па восем чальцоў Савету Рэспублікі. У дадатак да іх, восем чальцоў Савета Рэспублікі прызначаюцца Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 30 красавіка 2011 г.
  2. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 30 красавіка 2011 г.
  3. ^ Сяргей Шупа. На хвалі Свабоды: Год 1996 // Радыё «Свабода», 2 траўня 2014 г. Праверана 2 траўня 2014 г.