Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
| Савет міністраў Рэспублікі Беларусь | |
| Абрэвіятура | СМ РБ |
|---|---|
| Папярэднік | Савет Міністраў БССР |
| Дата ўтварэньня | 18 верасьня 1991 |
| Штабкватэра | Менск, пл. Незалежнасьці |
| Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
| Прэм’ер-міністар | Міхаіл Мясьніковіч |
| Першы намеснік | Уладзімер Сямашка |
| Намесьнікі | Анатоль Калінін, Сяргей Румас, Валеры Іваноў, Анатоль Тозік |
| Кіроўны орган | Прэзыдыюм |
| Зьвязаныя кампаніі | «Белнафтахім», «Беллеспаперапрам» |
| Сайт | government.gov.by |
| Колішняя назва | Кабінэт міністраў |
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь — найвышэйшы орган выканаўчай улады, які ажыцьцяўляе кіраўніцтва сыстэмай падпарадкаваных яму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня і іншых дзяржаўных установаў, а таксама мясцовых выканаўчых і распараджальных органаў у Беларусі. Паводле Закону, штоквартал падае прэзыдэнту справаздачу аб сваёй дзейнасьці. Забясьпечвае выкананьне Канстытуцыі, законаў і пастановаў прэзыдэнта. З 1994 году прэм’ер-міністар прызначаецца прэзыдэнтам, з 1996 году са згоды Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу. Намесьнікі прэм’ера, міністры і старшыні дзяржкамітэтаў прызначаюцца прэзыдэнтам[1].
Падае ў адстаўку па рашэньні, перавыбраньні і заканчэньні паўнамоцтваў прэзыдэнта, выказе недаверу Палатай прадстаўнікоў. Пры гэтым працягвае ажыцьцяўляць свае паўнамоцтвы да прызначэньня новага складу[2]. Правамоцныя пасяджэньні праводзяцца прынамсі аднойчы на тры месяцы пры ўдзеле прынамсі паловы сябраў. Пастановы ўхваляюцца большасьцю галасоў прысутных. На пасяджэньнях разглядаюцца падрыхтоўка і выкананьне каштарысу, захады разьвіцьця краіны, кірункі дзяржаўнага кіраваньня, падрыхтоўка справаздачы аб дзейнасьці перад прэзыдэнтам. Пастановы могуць касавацца прэзыдэнтам. Распараджэньні прэм’ера выдаюцца на даручэньне Савета міністраў.
Зьмест |
Cклад [рэдагаваць]
У склад Савету Міністраў Беларусі ўваходзяць[1]:
- Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь
- намесьнікі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
- кіраўнік Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
- старшыня Кіраваньня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь
- міністры
- старшыні дзяржаўных камітэтаў
- кіраўнік Апарату Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь
- старшыня Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- старшыня Кіраваньня Беларускага рэспубліканскага саюзу спажывецкіх таварыстваў
- іншыя службовыя асобы па рашэньні Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
Дзейнасьць [рэдагаваць]
Савет Міністраў адказвае за працу дзяржаўных органаў, у ліку якіх[3]:
- дзяржаўныя адміністрацыйныя органы
- міністэрствы
- дзяржаўныя камітэты
- канцэрны («Белдзяржхарчпрам», «Беллегпрам», «Беллеспаперапрам», «Белнафтахім»)
- арганізацыі, падпарадкаваныя ўраду (Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў)
Цяперашні склад [рэдагаваць]
Прэзыдыюм [рэдагаваць]
Правамоцныя пасяджэньні Прэзыдыюма праводзяцца прынамсі штомесяц пры ўдзеле больш як паловы чальцоў. Пастановы ўхваляюцца большасьцю галасоў ад агульнай колькасьці сябраў[3].
| Пасада | Кіраўнік |
|---|---|
| Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь | Міхаіл Мясьніковіч |
| Кіраўнік Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь | Андрэй Кабякоў |
| Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь | Аляксандар Якабсон |
| Першы намесьнік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | Уладзімер Сямашка |
| Намесьнік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | Анатоль Калінін |
| Намесьнік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | Сяргей Румас |
| Намесьнік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | Валеры Іваноў |
| Намесьнік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | Анатоль Тозік |
| Міністар эканомікі Рэспублікі Беларусь | Мікалай Снапкоў |
| Міністар фінансаў Рэспублікі Беларусь | Андрэй Харкавец |
| Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь | Уладзімер Макей |
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ а б Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб Савеце мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь» (Артыкулы 1—8) // Зьвязда : Газэта. — 2 жнiўня 2008. — № 143 (26256). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб Савеце мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь» (Артыкулы 9—12) // Зьвязда : Газэта. — 5 жнiўня 2008. — № 144 (26257). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б А. Лукашэнка. Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб Савеце мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь» (Артыкулы 13—42) // Зьвязда : Газэта. — 6 жнiўня 2008. — № 145 (26258). — С. 2 (Мясцовае самакіраваньне). — ISSN 1990-763x.