Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура КДБ РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (23 гады таму)
Штабкватэра Менск, прасп. Незалежнасьці, д. 17
Старшыня Валеры Вакульчык
Першы намесьнік Віктар Вягера
Намесьнікі Іван Цярцель, Леанід Дзядкоў, Ігар Бахматаў[1]
Бюджэт 249,3 млрд рублёў[2] (2009; 88,9 млн $[3])
Колькасьць супрацоўнікаў каля 12 000[4]
Сайт www.kgb.by
Колішняя назва КДБ БССР (да 19 верасьня 1991 г.)[5][6]

Камітэ́т дзяржа́ўнай бясьпе́кі Рэспу́блікі Белару́сь (КДБ РБ) — адна са спэцслужбаў Беларусі, правапераемнік КДБ БССР. Кіраваньне дзейнасьцю камітэта ажыцьцяўляе прэзыдэнт, які таксама стварае, ператварае ды касуе вайсковыя часткі, установы адукацыі ды аховы здароўя КДБ. Прэзыдэнтам таксама ўхваляецца склад калегіі КДБ з удзелам старшыні камітэту ды 4 ягоных намесьнікаў[7]. Пасяджэньні калегіі КДБ лічацца правамоцнымі пры наяўнасьці дзьвюх трацінаў чальцоў[8].

Кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будынак КДБ

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • абарона незалежнасьці й тэрытарыяльнай цэласьці дзяржавы;
  • кіраваньне падпарадкаванымі ўстановамі;
  • падача прэзыдэнту прапановаў аб забесьпячэньні дзяржаўнай бясьпекі;
  • апавяшчэньне прэзыдэнта аб стане дзяржаўнай бясьпекі;
  • спрыяньне дзяржаўным установам у ажыцьцяўленьні захадаў па разьвіцьцю дзяржавы;
  • вонкавая выведка;
  • супрацьвыведка;
  • супрацьдзеяньне экстрэмізму;
  • вышук, дазнаньне ды папярэдняе сьледзтва;
  • абарона дзяржаўных таямніцаў;
  • бясьпечнае шыфраваньне ўрадавай сувязі.

Паўнамоцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • наладжаньне выкананьня падпарадкаванымі ўстановамі выкананьня заканадаўства аб забесьпячэньні дзяржаўнай бясьпекі;
  • папярэджаньне, выяўленьне ды апавяшчэньне прэзыдэнта аб пагрозах дзяржаўнай бясьпецы;
  • удзел у ахове масавых грамадзкіх мерапрыемстваў;
  • ахова замежных установаў дзяржавы, іх супрацоўнікаў зь сем’ямі, а таксама пасланых за мяжу грамадзянаў, якія маюць допуск да дзяржаўных таямніцаў, ды іх сем’яў;
  • удзел у падрыхтоўцы заканадаўчых прапановаў;
  • выведка;
  • супрацьвыведка, у тым ліку ва ўзброеных сілах ды іншых войсках, Памежным камітэце, Міністэрстве ўнутраных справаў, Камітэце дзяржаўнага кантролю, Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях, на мытні ды ў Міністэрстве па падатках і зборах;
  • супрацьдзеяньне экстрэмізму ды змаганьне супраць арганізаванай злачыннасьці, хабарніцтва, кантрабанды, незаконнага перасяленьня ды абароту наркотыкаў, псыхатропных рэчываў, зброі ды ядзерных матэрыялаў;
  • ахова абаронных прадпрыемстваў, шляхоў зносінаў ды сувязі;
  • вышук, дазнаньне ды папярэдняе сьледзтва;
  • стварэньне сродкаў вышуку ў сетках сувязі;
  • папярэджаньне аб недапушчальнасьці супрацьпраўнай дзейнасьці;
  • утрыманьне ў сьледчым ізалятары арыштаваных, затрыманых ды асуджаных асобаў;
  • крыміналістычнае забесьпячэньне вышуку ды крымінальна-працэсуальных дзеяньняў, што праводзяцца падпарадкаванымі ўстановамі;
  • захоўваньне, улік ды вызначэньне парадку выкарыстаньня матэрыялаў дзейнасьці падпарадкаваных установаў;
  • нагляд за ды вынясеньне загадаў аб абароне дзяржаўных таямніцаў, а таксама выдача ўстановам дазволаў на дзейнасьць з выкарыстаньнем дзяржаўных таямніцаў;
  • абарона дзяржаўных таямніцаў;
  • забесьпячэньне ўрадавай сувязьзю прэзыдэнта, прэм’ер-міністра ды старшыняў палатаў Нацыянальнага сходу;
  • забесьпячэньне тайнапіснай ды інжынэрна-тэхнічнай бясьпекі шыфраванай сувязі ў дзяржаве ды яе замежных установах;
  • парадкаваньне паслугаў шыфраваньня зьвестак;
  • ліцэнзаваньне тайнапісу;
  • улік частотных прысваеньняў ды ўласьцівасьцяў сыгналаў выпраменьвальных радыёэлектронных сродкаў, а таксама выяўленьне супрацьпраўных радыёперадачаў;
  • падтрыманьне баегатоўнасьці падначаленых установаў ды наладжаньне забесьпячэньня імі парадкаў надзвычайнага й ваеннага становішчаў;
  • стварэньне запасу супрацоўнікаў зь ліку ваеннаабавязаных, іх улік ды найм у ваенны час;
  • выраб ды выкарыстаньне дакумэнтаў іншых установаў для ўтойваньня асобаў супрацоўнікаў, прыналежнасьці падначаленых установаў, іх памяшканьняў, транспартных сродкаў, апэратыўна-вышуковай дзейнасьці ды спрыяльных ім асобаў, а таксама атрыманьне бланкаў дакумэнтаў, службовых пасьведчаньняў установаў ды ўзораў іх запаўненьня;
  • ахова бясьпекі супрацоўнікаў ды іх сем’яў;
  • ахова ўласнай бясьпекі;
  • удзел у забесьпячэньні абароны ахованых асобаў ды месцаў;
  • удзел у вызначэньні парадку знаходжаньня ў дзяржаве іншаземцаў, наданьня ім прытулку ды абароны;
  • даведкавае забесьпячэньне дзейнасьці падначаленых установаў;
  • распрацоўка, выраб ды пачынка шыфравальных сродкаў;
  • ухваленьне ды нагляд за выкананьнем ведамасных пастановаў;
  • узаемадзеяньне зь іншымі дзяржаўнымі ўстановамі;
  • заключэньне міжнародных дамоваў з адпаведнымі службамі іншых дзяржаваў ды міжнароднымі арганізацыямі;
  • накіраваньне прадстаўнікоў КДБ у іншыя дзяржавы па ўзгадненьні зь іх адпаведнымі службамі;
  • выкананьне пастановаў прэзыдэнта аб стварэньні, пераўтварэньні ды касаваньні падначаленых КДБ установаў;
  • падрыхтоўка, перападрыхтоўка ды павышэньне кваліфікацыі супрацоўнікаў у навучальных установах;
  • падрыхтоўка паводле дамоваў чыноўнікаў іншых дзяржаваў;
  • закуп ды прыём узбраеньняў ды абсталяваньня для падпарадкаваных установаў, а таксама будаўніцтва ды перабудова будынкаў для іх;
  • выдаткоўваньне на падпарадкаваныя ўстановы ды агляд выкарыстаньня вылучаных ім сродкаў;
  • пэнсійнае забесьпячэньне звольненых супрацоўнікаў[9].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кіраўніцтва(рас.). КДБ Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 верасьня 2010 г.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008 г.). Праверана 23 жніўня 2010 г.
  3. ^ Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Праверана 23 жніўня 2010 г.
  4. ^ Лукашэнка раскрыў лічбу супрацоўнікаў КДБ? «12 тысяч»
  5. ^ Гісторыя стварэньня і этапы гістарычнага шляху(рас.). Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 жніўня 2010 г.
  6. ^ Закон ад 19 верасьня 1991 г. «Аб назове Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі»(рас.) Сайт Валерыя Леванеўскага Праверана 28 жніўня 2010 г.
  7. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сьнежня 2001 г. № 780(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 25 жніўня 2010 г.
  8. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 кастрычніка 2005 г. № 473(рас.). Беларускі прававы партал. Праверана 25 жніўня 2010 г.
  9. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лістапада 2004 г. №556(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 25 жніўня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў