Цэнтральны раён (Менск)
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Цэнтральны раён | |
| Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Беларусь |
| Статус | унутрыгарадзкі раён |
| Уваходзіць у | Менск |
| Улучае | Мікрараён Навінкі |
| Дата ўтварэньня | 25 чэрвеня 1969 |
| Насельніцтва (2009) | 111 235 |
| Плошча | 22 км² |
| Цэнтральны раён у абрысах Менску | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Афіцыйны сайт | |
Цэнтральны раён — адміністрацыйны раён Менску. Разьмяшчаецца ў цэнтральнай частцы гораду. Плошча раёну складае 4,1 тыс. га. Насельніцтва раёну складае 111,9 тысячаў чалавек, 27,3 тысячы зь якіх складаюць пэнсіянэры.
Зьмест |
Разьмяшчэньне [рэдагаваць]
Раён разьмяшчаецца ў цэнтральнай частцы гораду па берагох ракі Сьвіслач і Камсамольскага возера, ад Кастрычніцкага пляцу да кальцавой дарогі між вуліцамі Карастаянавай, Крапоткіна, пр. Машэрава, пр. Незалежнасьці, вуліцамі Ўрыцкага, Раманаўская Слабада, Мэльнікайтэ і пр. Пераможцаў.
У Цэнтральным раёне разьмяшчаюцца 6 менскіх пляцаў: Плошча Перамогі, Кастрычніцкая плошча, Плошча Свабоды, Плошча Парыскай камуны, Юбілейная плошча і Плошча 8 сакавіка.
Гісторыя [рэдагаваць]
Цэнтральны раён быў утвораны ў 1969 годзе ў адпаведнасьці з Указам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету БССР ад 25 чэрвеня 1969 году. Зь 1 верасьня 2001 году да Цэнтральнага раёну была далучаная частка тэрыторыі Фрунзэнскага раёну. У 2004 годзе да Цэнтральнага раёну былі далучаныя прылеглыя вёскі Ржавец, Цнянка, Зара Рэвалюцыі, Зацань, пасёлак Навінкі, а таксама Гандлёвы дом «Ждановічы».
Установы і прадпрыемствы [рэдагаваць]
На тэрыторыі раёну разьмяшчаюцца 40 прамысловых прадпрыемстваў, буйнейшымі зь якіх зьяўляюцца ЗАТ «Атлант», ЗАТ «Мілавіца», ААТ «Гарызонт», КУП «Минскхлебпром», піўзавод «Аліварыя».
На тэрыторыі раёну разьмяшчаюцца 7 паліклінікаў (3 дарослыя, 3 стаматалягічныя, 1 дзіцячая), 2-я клінічная бальніца, 2-я дзіцячая клінічная бальніца, эндакрыналягічны і наркалягічны дыспансэры.
Дзейнічае шырокая сетка крамаў (у тым ліку 2 буйныя ўнівэрсальныя крамы), 32 установы культуры (у тым ліку Палац Рэспублікі).
Культура і адукацыя [рэдагаваць]
На тэрыторыі раёну ўсталяваны манумэнт Перамогі, помнікі Янку Купалу, Максіму Багдановічу, Марату Казею. Захаваліся помнікі архітэктуры — манастырскі комплекс езуітаў, манастыр бэрнардынак, Петрапаўлаўская царква, дом масонаў, дом-сядзіба Ваньковічаў. У Цэнтральным раёне знаходзіцца цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага.
У Цэнтральным раёне разьмешчаныя 3 вышэйшыя навучальныя ўстановы: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт фізычнай культуры, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі і Інстытут парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва.
На тэрыторыі раёну разьмяшчаюцца дзьве галоўныя выставачныя пляцоўкі гораду — павільёны Нацыянальнага выставачнага цэнтра БелЭКСПА.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
|
|||||||