Зброя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Зброя - прыстасаваньні і сродкі, прызначаныя для паражэньня праціўніка ва ўзброенай барацьбе. Звычайна складаецца з сродкаў паражэньня і сродкаў дастаўкі іх да цэлю, таксама ў склад зброі могуць уваходзіць сродкі кіраваньня і навядзеньня.
[рэдагаваць] Клясыфікацыі зброі
Паводле асноўных адметнасьцяў зброя падзяляецца:
Паводле характару паражэньня:
- Зброя масавага паражэньня
- Звычайная (канвэнцыйная) зброя (сродкі паражэньня)
Паводле характару баявых задач:
- Стратэгічная зброя (узбраеньне)
- Апэрацыйна-тактычная зброя (узбраеньне)
- Тактычная зброя (узбраеньне)
Паводле мэтавага прызначэньня:
- аднацэлевая (напр., проціпаветраная, процітанкавая, проціпадлодачная)
- шматцэлевая (унівэрсальная)
Паводле спосабу дастаўкі сродкаў паражэньня:
- Агнястрэльная зброя
- Рэактыўная і ракетная зброя (напр., ракета, рэактыўны снарад)
- Зброя, якая дастаўляецца з дапамогай іншых адмысловых носьбітаў, іншых відаў рухавікоў і камбінаванымі спосабамі (напр., авіяцыйная бомба, тарпеда, актыўна-рэактыўны снарад)
- Дастаўка мускульнай сілай чалавека (напр., кап'ё, ручная граната)
- Зброя, якая ўстанаўляецца ў месцах магчымых дзеяньняў праціўніка (мінная зброя)
Паводле манэўранасьці:
- Стацыянарная зь нерухомай асновай (напр., шахтныя ракетныя комплексы, казэматныя гарматы)
- Стацыянарная з рухомай асновай (напр., авіяцыйныя, танкавыя, карабельныя і інш. узбраеньні)
- Самаходная
- Цяганая
- Вожаная (ношаная, трокавая)
Паводле колькасьці абслугі:
- Групавая
- Індывідуальная
Паводле ступені аўтаматызацыі працэсу стральбы:
- Аўтаматычная
- Паў-аўтаматычная
- Неаўтаматычная
Паводле магчымасьці зьмяненьня траекторыі руху сродкаў паражэньня да цэлю:
- Некіраваная
- Кіраваная
[рэдагаваць] Гісторыя
Зброя зьявілася ў дагістарычную эпоху, першыя ўзоры яе вырабляліся з дрэва і каменю. Важнымі момантамі ў далейшым разьвіцьці зброі былі адкрыцьці якасьцяў і выкарыстаньне мэталаў (медзь, бронза, жалеза і інш.), выкарыстаньне пораху і зьяўленьне агнястрэльнай зброі (14 ст.), зьяўленьне нарэзнай казназараднай (1860-я гг.), зьяўленьне бяздымнага пораху і распрацоўка хуткастрэльнай магазіннай і аўтаматычнай зброі (1880-я гг.), стварэньне і выкарыстаньне хімічнай зброі (1-я сусв. вайна), рэактыўнай зброі, крылатых і балістычных ракет, атамнай зброі (2-я сусьв. вайна), распрацоўка і пастаноўка на ўзбраеньне ракетна-ядзернай зброі (1950-я гг.), разьвіцьцё электронікі і вылічальнай тэхнікі (1970-я гг.).
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Зброя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

