Пальная зброя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Пальная зброя[1] — зброя, у якой для выкіданьня снарада (кулі) са ствальнога каналу выкарыстоўваецца сіла ціску газаў, якія ўтвараюцца пры згараньні выбуховага рэчыва (звычайна пораху).
Зьмест |
Клясыфікацыя [рэдагаваць]
Пальная зброя звычайна клясыфікуецца па наступных характарыстыках:
Па мэтавым прызначэньні
- вінтоўкі (стрэльбы, карабіны) — даўгаствольная пальная зброя, прызначаная для ўзбраеньня пяхоты, для вядзеньня агнявога бою, а гэтак жа для дзеяньняў у рукапашным баю (багнетам і прыкладам), або выкарыстаньня ў паляваньні;
- аўтаматы (штурмавыя вінтоўкі, аўтаматычныя карабіны) — аўтаматычная пальная зброя, пад прамежкавы патрон (калібар большы за пісталетны, але меньшы за вінтовачны);
- Пісталеты-кулямёты — аўтаматычная пальная зброя, у якой у якасьці боепрыпасу выкарыстоўваецца пісталетны патрон. Часта, хібна, пісталеты-кулямёты завуць аўтаматамі;
- Кулямёты — пальная зброя, адрозная высокай шчыльнасьцю агню, вялікім аб’ёмам падрыхтаваных боепрыпасаў і магчымасьцю весьці доўгі аўтаматычны агонь. Ствалы кулямётаў, як правіла, маюць сродкі астуджэньня (паветраныя або вадзянікі радыятары)
- Пісталеты — караткастволавая пальная зброя, прызначаная для стральбы на кароткіх дыстанцыях (часьцей за ўсё 25—50 м,)
- Гранатамёты - самыя буйнакалібэрныя прадстаўнікі пальнай зброі. Прызначэньне гранатамёта - стральба гранатамі.
- Рэвальвэры — кароткастволавая пальная зброя, прызначаная для стральбы на кароткіх дыстанцыях. Адметнай канструктыўнай асаблівасьцю рэвальвэраў, якая адрознівае іх ад пісталетаў, зьяўляецца барабанны спосаб падачы патронаў. Часта ва ўжытку рэвальвэры клясыфікуюцца як пісталеты.
- Атыповая зброя — самаробная пальная зброя (абрэзы, самапалы, самаробныя пісталеты і рэвальвэры і іншыя пальныя прылады).
Па калібры:
Буйнакалібернаая:
- для наразной зброі — 9 мм і больш;
- для гладкаствольнай зброі — 12 калібар і больш (8, 4).
Сярэднекаліберная:
- для наразной зброі — 6,5—9 мм;
- для гладкаствольнай зброі — 16 і 20 калібры.
Малакаліберная:
- для наразной зброі — меней за 6,5 мм;
- для гладкаствольнай зброі — 24 калібар і менш (28, 32).
Састаўныя часткі пальнай зброі [рэдагаваць]
Састаўныя часткі, якія выкарыстоўваюцца ў той ці іншай пальнай зброі:
- Набойнік (Магазын)
- Затвор — прызначаны для дасыланьня патрона ў патроннік, і для экстракцыі стрэлянай гільзы
- Курок
- Ствол — прызначаны для наданьня куле пачатковай хуткасьці палёту і хуткасьці вярчэньня за кошт энэргіі парахавых газаў
- Прыклад
- Цаўё
- Газаадводная трубка — прызначана для адводу часткі парахавых газаў з канала ствала. Выкарыстоўваецца ў асноўным у аўтаматах
- Зваротная спружына — прызначана для вяртаньня затворнай рамы ў зыходнае палажэньне пасьля стрэлу
- Баёк
- Ударнік
- Дульны тормаз - прымяняецца для памяньшэння аддачы
Састаўныя часткі, якія выкарыстоўваюцца для прыцэльваньня:
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Агнястрэльная зброя Гл.пальная зброя // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Пальная зброя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў Клясыфікацыя пальнай зброі(рас.)
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |