M60 (кулямёт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
M60
M60 machine gun.jpg
Тып Адзіны кулямёт
Краіна паходжаньня ЗША
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня з 1957 году
Гісторыя вытворчасьці
Вытворца Saco Defense
U.S. Ordnance
Характарыстыкі
Вага 10.51 кг (з сошкай)
8,61 кг (бяз сошкі)
8,5 (M60E3)
10,5 (M60E4 з доўгім ствалом)
10,2 (M60E4 з кароткім ствалом)
9,9 (M60E4 са штурмавым ствалом)
Даўжыня 1105 мм

Салдат цаляе з кулямёту M60

Адзіны кулямёт М60 быў распрацаваны ў ЗША і прыняты на ўзбраеньне войскамі ЗША ў 1956 годзе, замяніўшы састарэлыя маральна і фізычна кулямёты М1917 і М1919. Кулямёт выкарыстоўваўся і як ручны і як станкавы (адзіны кулямёт), таксама ўсталёўваўся на вэрталёты і бронетэхніку. У сярэдзіне 1980-х гадоў заменены на новыя кулямёты М240 (FN MAG) бэльгійскай распрацоўкі.

М60 уяўляе сабой аўтаматычную зброю, пабудаваную па схеме з газавым прывадам аўтаматыкі і замыканьнем ствала паваротам засаўкі. Сілкаваньне стужачнае. Ствол кулямёта — хутказьёмны, рэсурс аднаго ствала да зьмены — 200 стрэлаў бесьперапынным агнём. Але канструкцыя кулямёта дазваляла весьці толькі аўтаматычны агонь. Кулямёт меў шэраг недахопаў, у прыватнасьці, з-за таго, што сошкі разам з газавым цыліндрам былі ўсталяваныя на здымным ствале, а сам ствол ня меў дзяржальні для замены, зьмена гарачага ствала ў баявых умовах была даволі няёмкая і патрабавала наяўнасьці цеплаахоўных пальчатак. Акрамя таго, ня надта ўдалая канструкцыя затворной групы прыводзіла да частых паломак ударніка і элемэнтаў вузла замыканьня.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  M60 (кулямёт)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў