Аўтамат (зброя)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Розныя мадыфікацыі серыі карабінаў і аўтаматаў M16 (ЗША)
Аўтамат Калашнікава АК-47 (СССР)
Аўтамат (аўтаматычны карабін, штурмавая вінтоўка) — аўтаматычная пальная зброя, якая выкарыстоўвае прамежкавы патрон, асноўная індывідуальная зброя жаўнераў большасьці сучасных армій. Першую скарочанную вінтоўку пад прамежкавы патрон распрацаваў Уладзімер Фёдараў у 1916 годзе. Масава пачалі распрацоўвацца і выкарыстоўвацца напрыканцы 2-й Сусьветнай вайны, калі Х.Шмаэсэр распрацаваў газаадводную трубку, тым самым палепшыўшы якасьці аўтаматаў(аўтамат StG-44).
Сучасныя аўтаматы звычайна маюць калібр 5,45—7,62 мм, умяшчальнасьць магазыну 20—35 патронаў. Мэханізмы большасьці зь іх працуюць за кошт адводу часткі парахавых газаў са ствала.
Жаўнер з нямецкім аўтаматам HK33
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Аўтамат (зброя) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па пальнай зброі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |