Тарпэда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пуск тарпэды з борта падводнай лодкі тыпу «Вірджынія» (малюнак)
Тарпэдны адсек на францускай атамнай падводнай лодцы Le Redoutable

Тарпэда (лац. — электрычныя скаты) — падводная зброя, якая рухаецца сама. Складаецца з цыліндрычнага абцякальнага корпусу з апярэньнем і грэбнымі вінтамі (ці рэактыўным соплам) у хвасьце. У корпусе заключаны зарад выбуховага матэрыялу, дэтанатар, рухавік, паліва для рухавіка (ці батарэі акамулятара), і прыборы кіраваньня. Некаторыя тыпы тарпэдаў дадаткова абсталёўваліся кабінай пілёта-камікадзэ.

Клясіфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па тыпу рухавіка:[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • На сьціснутым паветры (да Першай сусьветнай вайны)
  • Парагазавыя — вадкае паліва згарае ў сьціснутым паветры (кіслародзе) з даданнем вады, а атрыманая сумесь круціць турбіну або прыводзіць у дзеянне поршневы рухавік (асобным выглядам парагазавых тарпед з'яўляюцца тарпеды з ПГТУ Вальтара).
  • Парахавыя — газы ад павольна падпаленага пораху круцяць вал рухавіка або турбіну
  • Электрычныя - акамулятары ці паліўныя элементы сілкуюць электрарухавік, які ў сваю чаргу прывадзіць у рух грэбны вінт
  • Ракетатарпэды — не маюць грэбных вінтоў, выкарыстоўваецца рэактыўная цяга (тарпеда «Шквал»). Неабходна адрозьніваць рэактыўныя тарпеды ад ракетатарпэды, уяўлялых сабой ракеты з баявымі часткамі ў выглядзе тарпэд.

Па спосабе навядзеньня:[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Некіравальныя — першыя ўзоры;
  • Прамаідучыя — з магнітным компасам або гіраскапічным паўкомпасам;
  • Манеўруючыя па зададзенай праграме (цыркулявалыя) у раёне меркаваных мэт — ужываліся Нямеччынай у Другой сусьветнай вайне;
  • Саманаводныя пасіўныя — па фізічных палях цэлі, у асноўным па шуме або зьмене ўласцівасьцяў вады ў кільватарным следзе; першае ўжываньне — у Другой сусьветнай вайне, акустычныя тарпеды «Цаўкэныг» (Нямеччына, ужываліся падводнымі лодкамі) і «Файдо» (ЗША, ужываліся толькі з самалётаў, бо маглі перанацэліцца на свой карабель);
  • Саманаводныя актыўныя — маюць на борце гідралакатар. Шматлікія сучасныя супрацьлодкавыя і шматмэтавыя тарпеды;
  • Тэлекіравальныя — навядзеньне на мэту ажыцьцяўляецца з борта карабля або падводнай лодкі па правадах (па сродках радыо перадач).

Па прызначэньні:[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Супрацькарабельныя (першапачаткова ўсе тарпеды, цяпер толькі цяжкія, тыпу 65-76 мм)
  • Унівэрсальныя (прызначаныя для паразы як караблёў, так і падводных лодак(цяпер усе тарпэды калібрам 500—533мм)
  • Супрацьлодкавыя (маюць значна меньшыя габарыты і масу, калібр 254—406 мм).

Першыя савецкія атамныя лодкі праекту 627 меркавалася ўзбройваць найбуйнымі тарпедамі Т-15, калібрам 1550 мм, якія павінны былі дастаўляць звышмагутныя тэрмаядзерныя зарады (да 100 Мт) да варожых марскіх баз. Аднак праект быў зачынены і лодкі атрымалі звычайныя тарпеды калібра 533 мм.


Таксама важным фактарам для тарпэд зьяўляецца яе калібар. Хоць гэты паказчык тут не іграе такой крытычнай ролі як для снарадаў у артылерыі ці для патронаў у пальнай зброі, але ён вельмі важны.

Даўжыня і вага таксама ўплываюць на сумясьцімасьць. Напрыклад у выпадку пуску тарпэды з самалёта ключавымі фактарамі зьяўляюцца маса, хуткасьць пуска, і наяўнасьць адпаведных кропак крапленьня да тарпэды да самалёта.

Тарпэдныя калібры:[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кожная тарпэда мае свой калібр, які часта залежыць ад аго для якіх мэт гэтая тарпэда прызначана. Некаторыя калібры тарпэд:

  • ~ 324 мм(12,75 цалі) - уяўляе сабой найболей распаўсюджаны памер для лёгкіх тарпэд
  • 406 мм (16 цалі) - быў памерам раньніх савецкіх спэцыялізаваных супрацьлодкавых тарпэд. 16-цалевыя тарпедныя апараты былі ўсталяваныя на некаторых савецкіх лодках часта ў дадатак да 21-цалевых (530 мм) апаратаў.
  • 450 мм (17,7 цалі) - памер для лёгкай тарпеды Імператарскага Флота Японіі. Гэты калібар таксама шырока выкарыстоўваўітальянскі флот падчас Другой Сусьветнай вайны, ён быў агульны памер тарпэд выкарыстоўваемых тарпеданосцамі. Гэты памер часам завуць 18 цаляў (460 мм).
  • 483 мм (19 цалі) - памер першай саманаводзячай тарпэды ЗША - Марк 24, таксама вядомы як Fido.
  • 533 мм (21 цалі) - уяўляе сабой найболей распаўсюджаны памер для цяжкіх тарпэд, у тым ліку: тарпэд саюзнікаў пад час Другой сусьветнай вайны, тарпэды войскаў NATO, некаторых савецкіх і расейскіх тарпэдаў.
  • 550 мм (~примерно 21,7 цалі) - гэты калібар тарпэд выкарыстоўваўся ва Францыі да яе ўступленьня ў NATO
  • 610 мм (24 цалі) - тарпэды, найболей вядомы як «тып 93 (доўгая дзіда)», былі выкарыстаныя ў японскіх імператарскіх эсмінцах ВМФ і крэйсераў.
  • 650 мм (примерно 25,6 цалі) - з'яўляецца найбуйным тарпедным дыяметрам які выкарыстоўвал расейскі флот.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Тарпэдасховішча мультымэдыйных матэрыялаў