Снарад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Снарад — сродак паразы жывой сілы, матэрыяльнай часткі і ўмацаваньняў суперніка, выстрэльваемае з артылерыйскай гарматы.

Большасць тыпаў сучасных артылерыйскіх снарадаў уяўляюць сабою асімэтрычнае металічнае цела з плоскім дном, на якое ціснуць парахавыя газы, якія ўтвараюцца пры згараньні кідальнага зарада. Гэта цела можа быць суцэльным ці пустацелым, абцякальнай ці стрэлападобнай формы, несьці карысную нагрузку ці не — усе гэтыя фактары (разам з унутранай будовай) вызначаюцца прызначэньнем снарада. Гарматныя снарады канічнай формы былі ўпершыню ўжыты італьянскім артылерыстам Кавалі для вынайдзенай ім наразной гарматы (1845) і з распаўсюдам наразных гармат каля 1860 года цалкам выцесьнілі ранейшыя гарматныя ядры. Пасля гэтага, снарады некалькі дзесяцігоддзяў яшчэ падпадзяляліся па інэрцыі на «бомбы» і «гранаты», аднак ужо з часоў Першай сусьветнай вайны тэрмін «граната» замацаваўся за ручнымі гранатамі і снарадамі для гранатамёта, «бомба» — за авіяцыйнымі бомбамі, а артылерыйскія снарады сталі зваць проста «снарадамі».