Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура Мінадукацыі РБ
Штабкватэра Менск, вул. Савецкая, д. 9
Міністар Сяргей Маскевіч
Першы намесьнік Аляксандар Жук
Намесьнікі Барыс Іваноў, Віктар Якжык, Казімер Фарыно[1]
Зьвязаныя кампаніі «Глобус», «Металіт», «Цэнтар міжнародных сувязяў»
Бюджэт 901 мільярд рублёў [2] (2010 год; 301 мільён $[3])
Сайт edu.gov.by

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (Мінадукацыі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць адукацыю. Міністар адукацыі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 29 сьнежня 2010 году пасаду міністра займае Сяргей Маскевіч[4].

Зьмест

Будова [рэдагаваць]

Задачы [рэдагаваць]

  • распрацоўка й забеспячэньне парадкаваньня адукацыі ды апёкі над няпоўнагадовымі асобамі;
  • ажыцьцяўленьне ўрадавага ўплыву на моладзь;
  • парадкаваньне псыхалягічнай дапамогі ў вучэльнях;
  • забесьпячэньне дзейнасьці ўрадавых вучэльняў;
  • узгадненьне дзейнасьці ведамстваў, управаў адукацыі вобласьцяў ды Менска ў ажыцьцяўленьні адукацыі, уплыве на моладзь, абароне правоў і апёцы над няпоўнагадовымі асобамі;
  • нагляд за дзейнасьцю ўстановаў адукацыі;
  • агляд парадкаваньня аховы дзяцей;
  • папярэджаньне безнагляднасьці й правапарушэньняў няпоўнагадовых асобаў;
  • міжнародная адукацыйная супраца.

Паўнамоцтвы [рэдагаваць]

  • запыт зьвестак ва ўстановах;
  • стварэньне й кіраваньне сродкамі мэтавых фондаў;
  • стварэньне радаў адмыслоўцаў у справах адукацыі;
  • правядзеньне нарадаў, зьездаў ды выставаў аб адукацыі;
  • правядзеньне гульнявых спабораў навучэнцаў;
  • удзел у працы міжнародных адукацыйных арганізацыяў;
  • узнагароджваньне выкладчыкаў і навучэнцаў[7].

Мінуўшчына [рэдагаваць]

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Кіраўніцтва. Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Праверана 4 красавіка 2011 г.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 16 сакавіка 2011 г.
  3. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 7 красавіка 2011 г.
  4. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 сьнежня 2010 г. № 704(рас.). Советская Белоруссия (30 сьнежня 2010). Праверана 7 красавіка 2011 г.
  5. ^ Структура апарату. Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Праверана 7 красавіка 2011 г.
  6. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 976(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (12 лістапада 2010). Праверана 7 красавіка 2011 г.
  7. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (14 студзеня 2011). Праверана 7 красавіка 2011 г.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]