Аляксандар Кулік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Кулік
6-ы міністар лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
1 жніўня 2022 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Віталь Дрожжа
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 чэрвеня 1967
Прыварацьце, Глускі раён
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт (1991)

Аляксандр Антановіч Кулік (13 чэрвеня 1967, Прыварацьце, Глускі раён) — беларускі дзяржаўны дзяяч. Міністар лясной гаспадаркі з 1 жніўня 2022 году.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1991 годзе скончыў лесагаспадарчы факультэт Беларускага тэхналягічнага інстытуту ім. С. М. Кірава. Пасьля заканчэньня ВНУ са жніўня па лістапад 1991 году працаваў майстрам лесу ў Пятровіцкім лясьніцтве Кобрынскага лясгасу. Потым там жа — памочнікам лясьнічага. З 1993 па 1998 год — лясьнічы Запрудзкага лясьніцтва Кобрынскага лясгасу. У лістападзе 1998 году пераведзены на пасаду галоўнага інжынэра Кобрынскага лясгасу. З жніўня 2001 году — дырэктар Кобрынскага досьледнага лясгасу.

30 чэрвеня 2014 году прызначаны першым намесьнікам Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Пазьней ізноў працаваў на пасадзе дырэктара дзяржаўнага дасьведчанай лесагаспадарчай установы "Кобрынскі вопытны лясгас" [1].

1 жніўня 2022 году прызначаны Міністрам лясной гаспадаркі[2].. Гэта пасада была вакантнае з 5 траўня, калі Віталь Дрожжа быў вызвалены ад пасады Міністра лясной гаспадаркі ў сувязі з учыненьнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаньнем на дзяржаўнай службе[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]