Злачынства
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Злачы́нства у самім агульным разуменьні — гэта правапарушэньне, зьдзяйсьненьне якога вабіць ужываньне да асобы мер крымінальнай адказнасьці. Злачынствы могуць вылучацца з агульнай масы правапарушэньняў па фармальнай прыкмеце (усталяваньне за іх крымінальнага пакараньня, забарона крымінальным законам), а таксама па матэрыяльнай прыкмеце (высокая ступень небясьпекі іх для грамадзтва, істотнасьць прычыняльных імі парушэньняў правапарадку).