Кіеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Каардынаты: 50°27′ пн. ш. 30°30′ у. д. (G)(O)

Кіеў
Панарама Кіева
Герб Сьцяг
Плошча 800 км²
Насельніцтва 2 660 401
Тэлефонны код +380 44
Паштовы індэкс 01xxx-04xxx
Геаграфічныя каардынаты 50°27′ пн. ш. 30°30′ у. д. (G)
Месцазнаходжаньне Кіева
Кіеў
Кіеў
Кіеў

Кі́еў (па-ўкраінску: Київ)(Аўдыё Київ.ogg ) — сталіца і найбуйнейшае места Украіны, цэнтар Кіеўскай вобласьці. Насельніцтва Кіева перавышае 5 млн. жыхароў (насельніцтва сталічнай аглямерацыі), што робіць гэтае места адным з найвялікшых у Эўропе.

Кіеў зьяўляецца культурным, палітычным, навуковым, прамысловым ды транспартным цэнтрам Украіны, аднак не заўжды выконваў сталічныя функцыі: са сьнежня 1917 па студзень 1918 ды са сьнежня 1919 па чэрвень 1934 рокаў сталіцай УССР быў Харкаў.

Зьмест

[рэдагаваць] Паходжаньне назвы

Назва места паходзіць ад імя Кія - старэйшага з трох братоў, які паводле легенды, стаў заснавальнікам Кіева. Адна з тых легендаў дайшла да нас у летапісу ХІІ стагодзьдзя «Аповесьць мінулых часоў»: «Быша три братья — единому имя Кий, а другому Щек, а третьему Хорив и сестра их Лыбедь. Седяше Кий на горе, идеже ныне оувоз Боричев, а Щек седяше на горе, идеже ныне зовется Щековица, а Хорив на третьей горе, от него же прозвася Хоревица, и створиша град, во имя брата своего старейшего и нарекоша имя ему Киев. И бяше около града лес и бор велик, и бяху ловяща зверь, бяху мужи мудры и смыслени, и нарицахуся Поляне, от них же суть Поляне в Киеве и до сего дня».

[рэдагаваць] Геаграфія

[рэдагаваць] Разьмяшчэньне

Выгляд на левабярэжны Кіеў

Места разьмешчанае на поўначы Ўкраіны, паабапал Дняпра (даўжыня ўздоўж берага — больш за 20 км.), ніжэй вусьця ракі Дзясна на мяжы Палесься ды лесастэпу. Большая частка места ляжыць на высокім правым беразе Дняпра, які вельмі парэзаны густой сеткай яраў і лагчынаў, меншая частка - на нізкім левым беразе ракі.

[рэдагаваць] Клімат

Клімат лагодна-кантынентальны. Сярэднямесяцовыя тэмпературы студзеня складаюць −5,5 °C, ліпеня +19,2 °C. Абсалютны мінімум  — −32.2 °C (люты 1929), абсалютны максымум — +39,9 °C (жнівень 1898). Сярэднегадавая колькасьць ападкаў  — 649 мм, максымум ападкаў прыпадае на ліпень (88 мм), мінімум — на кастрычнік (35 мм). Узімку ў Кіеве ўтвараецца сьнежны покрыў, сярэдняя вышыня покрыву ў лютым - 20 см, максымальная — 440 см.[1]

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Заснаваньне места

Кіеў быў заснаваны, згодна са сьцьвярджэньнямі археёлягаў, напрыканцы V стагодзьдзя — першай паловы VI стагодзьдзя. Аднак гэтыя дадзеныя ўсё часьцей аспрэчваюцца.

Заснаваньне Кіева, як і шматлікіх іншых местаў, Заснування Києва, як і багатьох інших міст, абвеянае паэтычнымі легендамі. Археялагічныя дасьледваньні высьветлілі, што першае гарадзкое пасяленьне на тэрыторыі Падолу зьявілася не раней за 880-х рокаў.[2]

Згодна з традыцыйным гледзішчам, з 882 року Кіеў быў сталіцай Кіеўскае Русі. Бізайнтыйскі імпэратар Канстанцін Багранародны, які пісаў у сярэдзіне X стагодзьдзя, адзначаў, што Кіеў меў іншую назву - Самватас. Імаверна, яна была або старажытнай назвай места, або ягоным пазначэньнем у неславянскім асяродку. Гэтае слова, магчыма, паходзіць з хазарскай мовы і азначае «верхнія ўмацаваньні». Вынікі некаторых археалягічных раскопак даюць падставу меркаваць, што ўжо ў VI—VII стагодзьдзях пасяленьні на правым беразе Дняпра можна разглядаць гарадзкімі. [3] Гэтая канцэпцыя, якая падмацоўвалася сьвяткаваньнямі ў 1982 року 1500-годдзя Кіева, разглядалася як агульна прынятая. Але, ў супрацьлегласьць да «юбілейной канцэпцыі» частка гісторыкаў ды археёлягаў мяркуе, што заснаваньне Кіева як места адбылося VIII—Х стагодзьдзях. Толькі ў канцы гэтага перыяду навакольныя пасяленьні зьліліся ў адзінае пасяленьне гарадзкога характару.[4]

[рэдагаваць] VIII—XIII стагодзьдзі

Помнік княгіне Вользе
Успенскі сабор

Напрацягу VIII—XII стагодзьдзяў Кіеў быў сталіцай старажытнаславянскай дзяржавы Русь (гістарычны тэрмін Кіеўская Русь), якая з IX стагодзьдзя распасьціралася ад Балтыйскага да Чорнага мораў.

Выгаднае геаграфічнае становішча Кіева на водным гандлёвым шляху «з варагаў у грэкі» па Дняпры спрыяла ягонаму хуткаму развіцьцю. У ІХ ст. і першай палове Х стагодзьдзя Кіеў ужо лічыўся найбуйнейшым гандлёвым і культурным местам тагачаснай Усходняй Эўропы, праз яго праходзіў транзітны гандаль паміж Захадам ды Ўсходам. Ужо ў IX стагодзьдзі тут пражывала больш за 50 000 жыхароў, было каля 400 цэркваў, 8 кірмашоў, адна з найвялікшых бібліятэк хрысьціянскага сьвету. Дзякуючы дынастычным шлюбам Кіеў меў сувязь з рознымі краінамі Эўропы.

Пасьля татарскае навалы места было адбудаванае.


[рэдагаваць] Сярэднявечча

[рэдагаваць] Адміністратыўны падзел

Горад дзяліцца на 10 раёнаў

[рэдагаваць] Назвы частак горада, якія склаліся гістарычна

[рэдагаваць] На левым беразе Дняпра

[рэдагаваць] На правым беразе Дняпра

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Нацыянальны склад

[рэдагаваць] Галерэя

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі


Памылка цытаваньня: Тэг <ref> існуе, але ня знойдзены шаблён {{Зноскі}}

Асабістыя прылады