Віньніцкая вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Віньніцкая вобласьць Вінницька область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Украіна |
| Статус | вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Віньніца |
| Улучае | 27 раёнаў |
| Найбольшы горад | Віньніца |
| Іншыя буйныя гарады | Жмэрынка, Магілёў-Падольскі |
| Дата ўтварэньня | 27 лютага 1932 року |
| Губэрнатар | А. Г. Дамброўскі |
| Афіцыйныя мовы | украінская |
| Насельніцтва (2006) |
1,701 млн (3,63%, 10-е месца) |
| Шчыльнасьць | 64 чал./км² |
| Плошча | 26 513 км² (4,39%) |
| Месцазнаходжаньне | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +2 |
| Тэлефонны код | +38 043 |
| Паштовыя індэксы | 21xxx, 22xxx, 23xxx, 24xxx |
| Інтэрнэт-дамэн | vinnica.ua, vn.ua |
| Код аўтам. нумароў | AB |
| Афіцыйны сайт | |
Ві́ньніцкая во́бласьць (па-ўкраінску: Вінницька область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 26 513 км². Насельніцтва — 1763,94 тыс. чалавек (2005). Адміністрацыйны цэнтар — места Віньніца.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць] Месцазнаходжаньне
Разьмешчаная ў цэнтры Ўкраіны.
На захадзе мяжуе з Чарнавіцкай ды Хмяльніцкай, на поўначы з Жытомірскай, на ўсходзе з Кіеўскай, Кіраваградзкай ды Чаркаскай, на поўдні з Адэскай абласьцямі Ўкраіны ды з Малдовай.
[рэдагаваць] Клімат
Вобласьць ляжыць у межах зоны лесастэпу. Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +19 °C, студзеня –6 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 520—590 мм.
[рэдагаваць] Рэльеф
Большая частка тэрыторыі вобласьці разьмешчаная ў межах Падольскага і Прыдняпроўскага ўзвышшаў. Паверхня — хвалістая раўніна, якая ўздымаецца на паўночны захад і паніжаецца на поўдзень і паўднёвы ўсход. Асабліва сільна падзеленая яе паўднёва-заходняя частка вузкімі далінамі мэрыдыянальных левых прытокаў Днястра.
Глебы ў паўночна-ўсходняй частцы вобласьці — чарназёмныя, у цэнтральнай — шэрыя ды сьветла-шэрыя, на паўднёвым усходзе ды ў прыднястроўскіх раёнах — чаргаваньне моцных чарназёмаў з ападзоленымі глебамі.
[рэдагаваць] Карысныя выкапні
Вобласьць багатая няруднымі карыснымі выкапнямі. Гаспадарчае значэньне маюць радовішчы каалінаў і будаўнічага каменьня. На тэрыторыі вобласьці выяўлена каля 50 радовішчаў гранітаў, гнэйсаў, пяскавікоў. Таксама ёсьць радовішча фасфарытаў, крэйды, гіпсу, глінаў, пяску. Паліўныя рэсурсы вобласьці абмежаваныя і прадстаўленыя торфам ды бурым вуглём. Гэтыя рэсурсы маюць мясцовае значэньне.
На тэрыторыі вобласьці адкрытыя крыніцы мінэральных водаў.
[рэдагаваць] Водныя аб’екты
Па тэрыторыі вобласьці цякуць 204 ракі. Рэкі вобласьці належаць да басэйну Паўднёвага Буга: правыя прытокі — Згар, Роў, Сельніца, Дохна, левыя — Сьнівода, Дзясна, Соб, Удыч. Па паўднёва-заходняй мяжы цячэ Днестар.
[рэдагаваць] Гісторыя
На тэрыторыі, якую займае сучасная вобласьць, чалавек сяліўся яшчэ са страдаўніх часоў. Археолягі знайшлі тут прылады працы эпохі нэаліту, пахаваньні бронзавага веку, раньнеславянскія паселішчы, якія адносяцца да чарняхоўскай культуры; пазьней тут жылі плямёны, што ўваходзілі да складу г. зв. Кіеўскай Русі, Галіцка — Валынскага княства.
У 1240 року пад ударамі ордаў Батыя капітуляваў Кіеў, татарскія заваёўнікі рухаліся на захад і хутка ўварваліся ў Падольле — так з тых часоў стала называцца Панізьзе.
У 1362 року Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Альгерд, сабраў значнае войска, разьбіў у бітве на рацэ Сінюха орды братоў Кутлубуга, Хачыбэя й Дмітра. Як зазначана ў летапісе, «з таго часу з Падольля выгнаная ўлада татарская». Атрыманыя землі Альгерд раздаў сваім пляменьнікам Фёдару, Юрыю, Аляксандру й Канстантыну Карыятавічам, якія працягвалі ў сваёй дзейнасьці дзяржаўныя традыцыі Русі. Уздоўж межаў Дзікага поля браты збудавалі замкі для абароны ад набегаў непакойлівых паўднёвых суседзяў. Гэтыя замкі і зьявіліся асновай для паўстаньня такіх местаў, як Віньніца (1363), Чарлёны град, Брацлаў і іншыя.
Паводле Люблінскай вуніі 1569 року Брацлаўшчына перайшла пад уладу Рэчы Паспалітай і была ператвораная ў Брацлаўскае ваяводзтва.
Паводле другога падзелу 1793 року Падольле і Брацлаўчына адыйшлі да Расеі і ўтварылі Падольскую губэрнію. Пасьля гэтага Віньніца стала губэрнскім местам.
Віньніцкая вобласьць была ўтвораная 27 лютага 1932 року ў межах УССР.
[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Вобласьць налічвае 27 адміністрацыйных раёнаў, 18 местаў, зь якіх 6 — абласнога значэньня, 29 мястэчак, 1330 вёсак.
[рэдагаваць] Месты
[рэдагаваць] Абласнога значэньня
[рэдагаваць] Раённага значэньня
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Віньніцкая вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
Віньніцкая вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Аратаўскі • Барскі • Бэршадзкі • Віньніцкі • Гайсынскі • Жмэрынскі • Ільлінецкі • Казятынскі • Калінаўскі • Крыжопальскі • Ліпавецкі • Літынскі • Магілёў-Падольскі • Мураванакурылавецкі • Няміраўскі • Паграбішчанскі • Пішчанскі • Тамашпольскі • Трасьцянецкі • Тульчынскі • Тыўраўскі • Тэпліцкі • Хмяльніцкі • Чарневецкі • Чачэльніцкі • Шаргарадзкі • Ямпольскі
|
|
| Гарады абласнога значэньня | ||
|
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Украіны |
||
|---|---|---|
| Аўтаномная рэспубліка | ||
| Вобласьці |
Адэская • Валынская • Віньніцкая • Данецкая • Днепрапятроўская • Жытомірская • Закарпацкая • Запароская • Івана-Франкоўская • Кіеўская • Кіраваградзкая • Луганская • Львоўская • Мікалаеўская • Палтаўская • Ровенская • Сумская • Тэрнопальская • Харкаўская • Хмяльніцкая • Хэрсонская • Чаркаская • Чарнавіцкая • Чарнігаўская
|
|
| Абласныя цэнтры | ||
| Гарады дзяржаўнага значэньня | ||