Брацлаўскае ваяводзтва
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Брацлаўскае ваяводзтва | |
| Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Вялікае Княства Літоўскае Каралеўства Польскае |
| Адміністрацыйны цэнтар | Брацлаў |
| Ваяводы | Ваяводы брацлаўскія |
| Кашталяны | Кашталяны брацлаўскія |
| Плошча | 31 660 км² |
| Час існаваньня | 1566—1795 |
| Месцазнаходжаньне Брацлаўскага ваяводзтва | |
Брацлаўскае ваяводзтва[а 1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім (з 1569 року ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — места Брацлаў.
Зьмест |
[рэдагаваць] Сымболіка
Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «на чырвоным крыжы блакітны дыск з залатым паўмесяцам».
Ваяводзкая харугва была шэрага колеру з выяваю Пагоні ў чырвоным полі[1].
[рэдагаваць] Гісторыя
Утварылася паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) на ўсходняй палове Падольскай зямлі (Ніжняе Падольле)[1].
У 1569, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага. У 1598 сталіцу ваяводзтва перанесьлі з Брацлава ў Віньніцу.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) тэрыторыя ваяводзтва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Падзялялася на два паветы: Віньніцкі і Брацлаўскі (апошні сладаўся з двух частак уласна Брацлаўскай i Зьвянігарадзкай). У кан. XVIII ст. вылучыліся Набускі (цэнтар — Гранаў) і Зьвянігарадзкі паветы[1].
Ваяводзкі соймік праходзіў у Віньніцы. Мясцовая шляхта абірала шасьцёх паслоў на Вальны сойм.
[рэдагаваць] Ураднікі
- Асноўныя артыкулы: ваяводы брацлаўскія і кашталяны брацлаўскія
У Сэнаце Рэчы Паспалітай Падляскае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна.
[рэдагаваць] Цікавыя факты
- На тэрыторыі Брацлаўскага ваяводзтва нарадзіўся Міхал Дастаеўскі, адзін з сыноў брацлаўскага протаярэя, што пераехаў сюды з Дастоева — бацька пісьменьніка Фёдара Дастаеўскага.[2]
[рэдагаваць] Заўвагі
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b c Валерый Пазднякоў. Брацлаўскае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 347.
- ^ Лідзія Кулажанка, Адам Мальдзіс, Святлана Сачанка. Літаратурныя мясціны Беларусі // «Маладосць» № 648, 2007. С. 121 [1].
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
| Ваяводзтвы Вялікага Княства Літоўскага | ||
|---|---|---|
| Літва |
Віленскае (1413) · Троцкае (1413) · Полацкае (1504) · Наваградзкае (1507) · Смаленскае (1508) · Віцебскае (1511) · Падляскае[v 1] (1513) · Амсьціслаўскае (1566) · Берасьцейскае (1566) · Менскае (1566) · Браслаўскае (1793) · Гарадзенскае (1793) · Мерацкае (1793)
|
|
| Русь (Украіна)[v 1] | ||
| Жамойць | ||
| Інфлянты[v 3] | ||
|
||