Валынскае ваяводзтва
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Валынскае ваяводзтва | |
| Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Вялікае Княства Літоўскае Каралеўства Польскае |
| Адміністрацыйны цэнтар | Луцак |
| Ваяводы | Ваяводы валынскія |
| Кашталяны | Кашталяны валынскія |
| Плошча | 38,3 тыс. км² |
| Час існаваньня | 1566—1795 |
| Месцазнаходжаньне Валынскага ваяводзтва | |
Валынскае ваяводзтва[а 1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім (з 1569 року ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — места Луцак.
Зьмест |
[рэдагаваць] Сымболіка
Ваяводзкая харугва была карычневага колеру з выяваю Пагоні (або зямельнага гербу — простага белага крыжа) у белым полі[1].
[рэдагаваць] Гісторыя
Утварылася паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) на аснове Валынскай зямлі[1].
У 1569, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) паўднёва-заходняя частка Крэменецкага павету адыйшла да Аўстрыі. У 1793, па другім падзеле Рэчы Паспалітай, палова ваяводзтва апынулася пад уладай Расейскай імпэрыі. Таго ж року са складу Валынскага вылучылі Ўладзімераўскае ваяводзтва.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) спыніла сваё існаваньне.
[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Падзялялася на тры паветы: Луцкі, Уладзімераўскі і Крэменецкі.
Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Луцку, тамака ж склікалася паспалітае рушаньне. Павятовыя соймікі праходзілі ў Луцку, Уладзімеры ды Крэменцы.
Мясцовая шляхта абірала шасьцёх паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
[рэдагаваць] Ураднікі
- Асноўныя артыкулы: біскупы луцкія, ваяводы валынскія і кашталяны валынскія
У Сэнаце Рэчы Паспалітай Валынскае ваяводзтва мела двух сьвецкіх прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна, а таксама духоўнага — біскупа.
[рэдагаваць] Заўвагі
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b Валерый Пазднякоў. Валынскае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 385.
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
| Ваяводзтвы Вялікага Княства Літоўскага | ||
|---|---|---|
| Літва |
Віленскае (1413) · Троцкае (1413) · Полацкае (1504) · Наваградзкае (1507) · Смаленскае (1508) · Віцебскае (1511) · Падляскае[v 1] (1513) · Амсьціслаўскае (1566) · Берасьцейскае (1566) · Менскае (1566) · Браслаўскае (1793) · Гарадзенскае (1793) · Мерацкае (1793)
|
|
| Русь (Украіна)[v 1] | ||
| Жамойць | ||
| Інфлянты[v 3] | ||
|
||