Жытомірская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Жытомірская вобласьць Житомирська область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Украіна |
| Адміністрацыйны цэнтар | Жытомір |
| Улучае | 23 раёны |
| Найбуйнейшыя гарады | Бярдычаў, Корасьцень |
| Дата ўтварэньня | 22 верасьня 1937 |
| Губэрнатар | Ю. У. Забела |
| Афіцыйныя мовы | украінская |
| Насельніцтва (2006) |
1389, 3 тыс. (2,83%, 15-е месца) |
| Шчыльнасьць | 44,59 чал./км² |
| Плошча | 29,9 тыс. км² (4,94%, 5-е месца) |
| Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшая кропка |
316 м |
| Месцазнаходжаньне | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +2 |
| Тэлефонны код | +38 041 |
| Паштовыя індэксы | 10xxx, 11xxx, 12xxx, 13xxx |
| Інтэрнэт-дамэн | zhitomir.ua; zt.ua |
| Код аўтам. нумароў | AM |
| Афіцыйны сайт | |
Жыто́мірская во́бласьць (па-ўкраінску: Жито́мирська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Ўкраіны. Плошча 29,9 тыс. км². Насельніцтва 1389,3 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Жытомір.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць] Месцазнаходжаньне
На ўсходзе мяжуе з Кіеўскай вобласьцю, на поўдні — зь Віньніцкай вобласьцю, на захадзе — з Хмяльніцкай і Ровенскай абласьцямі Ўкраіны. На поўначы мяжуе зь Беларусяй.
Працягласьць вобласьці з захаду на ўсход 170 км, з поўначы на поўдзень — 230 км.
[рэдагаваць] Клімат
Паўночная частка вобласьці разьмяшчаецца ў зоне лісьцяных лясоў. Поўдзень — у зоне лесастэпу. Клімат умерана кантынэнтальны зь вільготным цёплым летам і мяккай воблачнай зімой. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,5 °C, ліпеня +18,5 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 753 мм.
[рэдагаваць] Рэльеф
Паверхня ўяўляе сабой хвалістую раўніну з агульным зьніжэньнем у поўночным і паўночна-ўсходнім накірунку. Большая частка вобласьці (паўднёвая ды паўднёва-заходняя) ляжыць у межах Прыдняпроўскага ды Валына-Падольскага ўзвышшаў. Паўночна-ўсходнюю частку займае Палеская нізіна.
Глебы: на поўначы — дзярнова-падзолістыя, на поўдні — чарназёмы звычайныя.
[рэдагаваць] Карысныя выкапні
На тэрыторыі вобласьці ёсьць паклады будаўнічых пяскоў, пірафілітавых сланцаў, керамічных глінаў і шэрагу іншых відаў мінэральнай будаўнічай сыравіны. Таксама прысутнічаюць рэдказямельныя элемэнты — ванады, сканды, гафні, торы, якія карыстаюцца значным попытам на сьветавым рынку.
Пэрспэктыўным зьяўляецца радовішча мармуру, які мае малюнак надзвычайнай красы, добра палюецца.
У вобласьці здабываецца каляровы напаўкаштоўны камень — бэрыл, а таксама тапаз, кварц.
[рэдагаваць] Водныя аб’екты
Па тэрыторыі вобласьці цячэ 221 рэчка агульнай даўжынёй 5366 км. Усе рэкі належаць да басэйну Дняпра. Найвялікшыя рэкі паводле даўжыні ў межах вобласьці — Тэтэраў — 247 км, Случ (прыток Гарыні) — 194 км, Ірпень — 174 км, Ірша — 136 км. На тэрыторыі вобласьці знаходзіцца даволі шмат вялікіх азёраў. Найбуйнейшыя — Чорнае, Азэранскае, Дужае, Дзядовае, Прыбылавэцкае — разьмешчаныя ў басэйне ракі Убарць.
[рэдагаваць] Гісторыя
Засяленьне вобласьці пачалося яшчэ ў эпоху палеаліту.
У V—VII стсг. зв. э. тэрыторыя вобласьці была заселеная даўнімі ўсходнеславянскімі плямёнамі: поўнач — дрэўлянамі, цэнтральная частка ды поўдзень — палянамі.
У раньнефэадальны пэрыяд (ХІ — пачатак ХІІ стст.) сучасная тэрыторыя Жытомірскай вобласьці ўваходзіла ў склад старадаўняй усходнеславянскай дзяржавы — г.зв. Кіеўскай Русі.
У першай палове ХІІІ ст. Жытоміршчына пацярпела ад татара-мангольскай навалы.
У 1350—1360 роках усходняя частка вобласьці ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У XIV—XVI стст. большая частка тэрыторыі вобласьці ўваходзіла ў склад Кіеўскага ваяводзтва.
Пасьля Люблінскай вуніі і ўтварэньня Рэчы Паспалітай на тэрыторыі вобласьці пашырыўся сялянскі вызваленчы рух, прайшло паўстаньне пад кіраўніцтва С. Налівайкі, вяліся ваенныя дзеяньні Казацка-сялянскай вайны.
Пасьля далучэньня тэрыторыі сучаснай вобласьці да Расейскай імпэрыі ў канцы XVIIІ ст. была ўтвораная Валынская губэрня, у 1804 року яе цэнтрам зрабіўся Жытомір.
Жытомірская вобласьць была ўтвораная 22 верасьня 1937 року ў межах УССР.
[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Вобласьць налічвае 23 адміністрацыйныя раёны, 11 местаў, зь якіх 5 — абласнога значэньня, 43 мястэчкі, 1588 вёсак.
[рэдагаваць] Месты
[рэдагаваць] Абласнога значэньня
[рэдагаваць] Раённага значэньня
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Жытомірская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Украіны |
||
|---|---|---|
| Аўтаномная рэспубліка | ||
| Вобласьці |
Адэская • Валынская • Віньніцкая • Данецкая • Днепрапятроўская • Жытомірская • Закарпацкая • Запароская • Івана-Франкоўская • Кіеўская • Кіраваградзкая • Луганская • Львоўская • Мікалаеўская • Палтаўская • Ровенская • Сумская • Тэрнопальская • Харкаўская • Хмяльніцкая • Хэрсонская • Чаркаская • Чарнавіцкая • Чарнігаўская
|
|
| Абласныя цэнтры | ||
| Гарады дзяржаўнага значэньня | ||