Бярдычаў
| Бярдычаў | |||||
| Бердичів | |||||
Кляштар кармэлітаў |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1430 | ||||
| Вобласьць: | Жытомірская | ||||
| Раён: | Бярдычаўскі | ||||
| Плошча: | 35,33 км² | ||||
| Насельніцтва: | 78 796 (2011) | ||||
| Тэлефонны код: | +380 4143 | ||||
| Паштовы індэкс: | 13300 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 49°53′31″ пн. ш. 28°36′00″ у. д. / 49.89194° пн. ш. 28.6° у. д.Каардынаты: 49°53′31″ пн. ш. 28°36′00″ у. д. / 49.89194° пн. ш. 28.6° у. д. | ||||
|
Бярдычаў на мапе Ўкраіны
Бярдычаў
|
|||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Бярдычаў (па-ўкраінску: Бердичів) — места ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Гнілапяць. Адміністрацыйны цэнтар Бярдычаўскага раёну. Насельніцтва 78 796 чал. (2011).
Знаходзіцца за 43 км на поўдзень ад Жытоміра. Чыгуначны вузел (лініі на Жытомір, Шапятоўку, Казатын). Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Жытомірам, Віньніцаю, Любарам, Хмельніком, Белаю Царквою.
Зьмест |
Этымалёгія назвы [рэдагаваць]
Існуе некалькі меркаваньняў датычна паходжаньня назвы места. Некаторыя дасьледнікі мяркуюць, што тапонім утварыўся ад славянскага слова «бёрда» — абрыў, або ад уласнага імя Бердыч. Іншыя — ад слова «бярдо» (бярдыш) — так называлі баявую сякеру ў славянаў. Таксама існуе вэрсія пра паходжаньне назвы ад цюркскага племені бярэндычаў, якое засяляла навакольле будучы васаламі кеўскіх князёў.
Рускія жаролы, прыточаныя Т. Нарбутам, кажуць, што назоў места паходзіць ад імя ардынскага царэвіча Бердыча (Берды-бека), сына цара Азьбяка, які панаваў на Валыні ў пачатку 14 ст. і заснаваў замак Бярдычаў. Царэвіч гэты, будучы аматарам асалодаў, ператварыў Бярдычаў у месца буйных застольляў; сюды звозіў музыкаў, мастакоў, а таксама маладых красунь для свайго гарэму, нямалую лічбу якіх яму дасылаў вялікі князь Гедымін, зь ліку палонных дзяўчат з цэлае Польшчы ды Мазоўша; за адну такую красуню Бердыч даслаў Гедыміну ардынскі полк[1].
Гісторыя [рэдагаваць]
- 1320: вялікі князь Гедымін падараваў ваколіцы Бярдычава ліцьвіну Тышкевічу.[2]
- 1430: вялікі князь Вітаўт аддаў гэтую мясцовасьць пуціўльскаму і зьвянігарадзкаму намесьніку Калініку; ягоны падданы Бердыч заснаваў тут хутар, які зь цягам часу пачаў звацца Бярдычавам.
- 1483: населены пункт зруйнавалі крымскія татары.
- 1546: у акце разьмежаваньня Вялікага Княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім значыцца, што паселішча Беричиков Васіля Тышкевіча знаходзілася ў складзе Літвы.
- 1565/66: у Брацлаўскім ваяводзтве.
- 1569: паводле ўмоваў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- кан. XVI ст.: ваявода кіеўскі Януш Тышкевіч збудаваў у Бярдычаве замак.
- 1627: заснаваньне Бярдычаўскага кляштару кармэлітаў.
- 1648: казакі Б. Хмяльніцкага захапілі места, зруйнавалі замак і кляштар.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, мястэчка Жытомірскага павету.
- 1846: цэнтар павету Кіеўскай губэрні.
- 1864: па задушэньні нацыянальна-вызваленчага паўстаньня расейскія ўлады скасавалі Бярдычаўскі кляштар кармэлітаў.
- 1870: празь места прайшла чыгунка.
- 1920: у складзе ЎССР.
- 1937: у Жытомірскай вобласьці.
- 8 ліпеня 1941 — 5 студзеня 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва [рэдагаваць]
- 1798 — 4820 чал.
- 1863 — 51 625 чал., у тым ліку 47 224 юдаісты (паводле іншых зьвестак 46 149[3]), 2380 праваслаўных, 1400 каталікоў, 515 раскольнікаў, 106 эвангелістаў.
- 1865 — 52 726 чал. (24 768 мужчынаў і 27 928 жанчын).[4]
- 1926 — 55 417 чал.
- 1968 — 60 тыс. чал.[5]
- 1991 — 93,4 тыс. чал.[6]
- 2007 — 83 200 чал.
- 2011 — 78 796 чал.
Эканоміка [рэдагаваць]
Прадпрыемствы мэблевай, паліграфічнай, лёгкай, харчовай прамысловасьці. Працуюць заводы: станкабудаўнічы, хімічнага машынабудаваньня.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Гістарычная забудова места кан. XIX — пач. XX стст.
- Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (XVIII ст.) і кляштар кармэлітаў (XVII ст.)
- Касьцёл Сьв. Барбары (XVIII ст.)
- Палац Радзівілаў (XVIII—XIX стст.)
- Царква Сьв. Мікалая (XIX ст.)
- Харальная сынагога (1850)
Галерея [рэдагаваць]
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
- Васіль Гросман (1905—1964) — расейскі пісьменьнік.
- Мікола Жудзін (1891—1968) — украінскі навуковец у галіне інжынэрных збудаваньняў.
- Джозэф Конрад (1857—1924) — ангельскі пісьменьнік.
Цікавыя факты [рэдагаваць]
- 14 сакавіка 1860 року ў Бярдычаўскім касьцёле Сьв. Барбары францускі пісьменьнік Анарэ дэ Бальзак узяў шлюб з Эвялінай Ганскай.
- У XVIII ст. Бярдычаў быў найбольш славутым месцам марыйнага культу на ўсходзе земляў Кароннае Русі, адзначаным папскаю каронай. На паўночным усходзе Вялікага Княства Літоўскага адпаведнікам Бярдычава выступалі Бялынічы, дзе 20 верасьня 1761 року каранаваўся абраз Маці Божай Бялыніцкай.[7]
- У польскай мове існуе ўстойлівы выраз «Пішы да мяне ў Бярдычаў» (па-польску: Pisz do mnie na Berdyczów), ужываны ў сытуацыях, калі адна асоба хоча пазбавіцца іншай [8]. Гісторыя ўзьнікненьня гэтага фразэалягізму сягае тых часоў, калі места зьяўлялася адным з найважнейшых цэнтраў гандлю між Украінай і Польшчай, куды зьяжджаліся купцы са шматлікіх краінаў Эўропы.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ T. Narbutt. Dzieje starożytne narodu Litewskiego. T. IV. Wilno. 1838. s. 490-491.
- ^ Бердичев // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
- ^ Верменич Я. В. Бердичів // Енциклопедія історії України. — Т. 1. — К.: Наукова думка, 2005. С. 222
- ^ Berdyczów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 138
- ^ Бердичев // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Бердичев // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Анджэй Бараноўскі. Роля магнатаў у каранацыі абразоў Божай Маці ў Вялікім Княстве Літоўскім // «Спадчына» № 5-6/2002
- ^ Słownik języka polskiego PWN (пол.)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Бярдычаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||||||||